Навіны

У Берасці затрымалі 9 грамадскіх актывістаў, сярод іх праваабаронца Уладзімір Вялічкін

У Берасці Сяброў ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода затрымалі да панядзелка.

Усіх іх выклікалі позвамі ў якасці сведкаў у Ленінскі РАУС Берасця на 15:00 12 красавіка. „Позвы раздаваў капітан міліцыі Дзмітрый Селяйковіч 9 красавіка, у будынку суда Ленінскага раёна Берасця.

Большасці з тых людзей, хто прыйшоў падтрымаць блогера Сяргея Пятрухіна ў крымінальным працэсе над ім атрымалі гэтыя „паперкі”, – раней паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін, які таксама зараз знаходзіцца сярод затрыманых: – У сувязі з гэтым хацеў бы звярнуцца да берасцейцаў і сказаць, што тыя, хто выкліканы на 15:00 гадзін на пятніцу былі б вельмі ўдзячныя, калі б людзі падтрымалі выкліканых кармленнем галубоў. Чым больш будзе карміць галубоў у нядзелю, тым больш якаснай будзе падтрымка тых, хто праводзіць выходныя ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага РАУС.

Вядома што актывісты якія з’явіліся па позве ў Ленінскі РАУС перад уваходам у яго правялі флэшмоб з пераапрананнем у маскота ваўка і жоўтымі балонікамі.

Сярод затрыманых Дзяніс Малашэнка, Ірына Сіліцкая, Зміцер Андрасюк, Дзям'ян Лепясевіч,Уладзімер Казлоўскі, Кацярына Басаргіна (мае дзіця ва ўзросце трох гадоў), Сяргей Свірскі,Алег Ярмоленка і праваабронца Уладзімір Вялічкін.

Пазней праваабаронцам перадалі інфармацыю пра затрыманне Уладзіслава Абрамовіча. А вось Ірыну Сяліцкую адпусцілі дамоў

На якой падставе актывісты былі затрыманыя - пакуль невядома. Верагодна такім чынам міліцыя спрабуе не дапусціць іх удзелу ў чарговым "кармленні галубоў", што праходзіць кожны тыдзень у нядзелю. 

Паводле Беларускага Радыё Рацыя і spring96.org

Відэа

праваабарончыя сайты