Навіны

Брэст: Актывістаў судзяць у РАУС

Будынак РАУС Ленінскага раёна Брэста. Фота ПЦ "Вясна"

Будынак РАУС Ленінскага раёна Брэста. Фота ПЦ "Вясна"

Як стала вядома ПЦ "Вясна", затрыманых у апошнія дні актывістаў-праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода ў Брэсце будут судзіць у Ленінскім РАУСе.

Справы будзе разглядаць суддзя Аляксандр Семянюк, які дагэтага пачаў разглядаць справубрэсцкага блогера Сяргея Пятрухіна

Затрыманыя ў пятніцу: Дзяніс Малышэнка, Зміцер АндрасюкДзям'ян ЛепясевічУладзімер КазлоўскіСяргей СвірскіАлег ЯрмоленкаУладзімір ВялічкінУладзіслаў АбрамовічКацярына БасаргінаАлег Вялаў.

Затрыманыя ў нядзелю: Аляксандр КабанаўДзмітрый БекалюкАлесь АблякЯгор КандрацюкТаццяна ФесікаваВіталь КазакВіктар Сэндэр, Мікалай Трацюк.

Аляксандра Кабанава і Зміцера Андрасюка адпусцілі праз тры гадзіны пасля затрымання. 

З РАУС выйшла Таццяна Фесікава, у дачыненні да яе складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні па арт. 23.34 КаАП за 31 сакавіка. Жанчыну вінавацяць у тым, што яна раздавала жоўтыя шарыкі з пратэстным заклbікам.

"Брэсцкая міліцыя лічыць слова "жыць" лагатып пратэстнага руху супраць будаўніцтва завода", - адзначыла Таццяна Фесікава. 

Разгляд справы перанесены на 10 гадзін раніцы 25 красавіка па хадайніцтву аб удзелу абаронцы на працэсе.

"Парасюк (нейкі міліцыянт) выйшаў і сказаў каму павыпісваць павесткі", - распавяла жанчына. 

Каля РАУС сабралася невялікая группа падтрымкі. 

Стала вядома, што ўчорашнія затрыманні праводзіў міліцыянер Мікалай Самасюк.

З РАУСа выйшаў праваабронца Уладзімір Малей. Ён чакаў у файе, спрабаваў патрапіць на разгляды спраў. Але туды нікога не пускаюць. 
Супрацоўнікі РАУС паведамілі, што ім паступіў загад не пускаць нікога, прадстаўнікам СМІ прапанавалі звярнуцца ў прэс-службу УУС Брэсцкага аблвыканкама. 

Выйшаў яшчэ адзін затрыманы Алег Вялаў. Кажа, што ўсім вінавацяць у адным і тым жа. Яму таксама выдалі павестку на 25 красавіка. 

"У адвакаце мне адмовілі. Правы не тлумачылі. Міліцыянт крычаў на мяне", - распавёў мужчына. 

Наступным выйшаў Дзям'ян Лепясевіч:

"Яны робяць беззаконне. Вывелі з камеры ў актавую залу. Устаў Семянчук і сказаў, што судовы працэс пачынаецца. Я падпісваў адзін пратакол, а ўручылі мне іншы... З тым, што інкрымінуюць, я не згодны.

Гэта сітуацыя падобная з Асвенцыма. Нас гэтак жа сабралі ўсіх у пятніцу. Выклікалі па адным і чалавек больш не вяртаўся. Мы прасілі, каб хаця б жанчын адпусцілі, але нам было адмоўлена. Самасюк пры гэтым ўсміхаўся.

Лічу, што да мяне былі ўжытыя катаванні".

Зноў у суд Дзям'яна Лепясевіча вызываюць 18 красавіка.

Выйшаў праваабаронца "Вясны" Уладзімір Вялічкін. Ён кажа, што Алесю Абляку стала дрэнна цяпер, але хуткую яму міліцыянеры не выклікаюць. Ён мае інваліднасць.

uladimi_vialichkin_br.jpg
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

 

Суд над Уладзімірам Вялічкіным адбудзецца 18 красавіка ў 10.35. 

Наступнымі адпусцілі Дзяніса Малышэнка і Уладзіміра Казлоўскага. Казлоўскаму таксама далі позву аб пераносе разгляда справы на 18 красавіка. Ён кажа, што нават за кратамі ім удалося пакарміць галубоў - прылетаў на вакно. 

malyshenko.jpg
Дзяніс Малышэнка

 

Уладзімір Казлоўскі распавядае, што судзя аб'яўляе "пачынаецца адкрытае судовае разбіральніцтва", аднак у на працэс па-ранейшаму нікога не дапускаюць.

Нагадаем, кожную нядзелю больш за год на плошчы Леніна ў Берасці збіраюцца людзі на ўжо традыцыйнае “кармленне галубоў” - акцыю ў знак пратэсту супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.

 

http://spring96.org/be/news/92648

Відэа

праваабарончыя сайты