Навіны

У Дзень Жыровіцкай Іконы Божа Маці адбудзецца Жыровіцкі фэст

20 траўня ў Жыровічах на Слонімшчыне адбудзецца адкрыты фестываль “Жыровіцкі фэст”. Ён будзе праводзіцца ў гонар святкавання Жыровіцкай Іконы Божай Маці.

У гэты дзень штогод у Жыровічы прыязжае і прыходзіць тысячы вернікаў не толькі з Беларусі, але і з іншых краін. У апошнія гады свята Жыровіцкай Іконы пераўтварылася ў сапраўднае народнае свята, фестываль духоўнай песні і народнай творчасці, мэта якіх – адраджэнне і зберажэнне духоўных традыцый і папулярызацыі духоўнай спадчыны беларускага народа.

У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы адбудуцца каля жыровіцкай святой крыніцы на сцэне-караблі, пачнецца а 14-й гадзіне. Для ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца харавыя калектывы, аркестры, ВІА, трыа, дуэты, салісты, барды, кампазітары-выканаўцы і паэты. Прыём заявак ажыццяўляецца да 10 траўня праз электронны адрас: Fest.Istok@gmail.com

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-dzen-zhyrovitskaj-ikony-bozha-matsi-adb/

 

18.04.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты