Навіны

23 красавіка ў Гародні будуць судзіць Анжаліку Борыс

23 красавіка, у аўторак, у Гародні ў судзе Ленінскага раёну (вуліца Даватара-2/1) а 10-й гадзіне пачнецца разгляд адміністрацыйнай справы Анжалікі Борыс.

На старшыню непрызнанага афіцыйнай уладай РБ Саюзу палякаў у Беларусі гарадзенская міліцыя склала пратакол пра нібыта адміністрацыйнае правапарушэнне, а менавіта "несанкцыянаванае" правядзенне ў сакавіку бягучага году традыцыйнага свята "Казюкі".

Які суддзя будзе разглядаць адміністрацыйную справу Анжалікі Борыс - пакуль невядома. 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты