Навіны
Працягваецца пераслед журналістаў-фрылансераў
У панядзелак, 22 красавіка, у Гародні зноў будуць судзіць журналістаў-фрылансераў. А 14.30 у судзе Ленінскага раёну па вуліцы Даватара пачнецца разгляд адміністрацыйных пратаколаў у дачыненні да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.
Будзе разглядацца адміністрацыйная справа, якая была пачата Шчучынскім РАУС. Фрылансераў вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе інфармацыйнай прадукцыі.