Навіны

Журналісты выйгралі суд (фота)

А 15-й гадзіне суддзя Дзмітрый Бубенчык сваёй пастановай спыніў адміністрацыйную справу супраць журналістаў-фрылансераў за недаказанасцю віны падсудных. Алесь Дзянісаў, Аляксей Кайрыс і Кася Ляўдацкая прызнаныя невінаватымі.

Падтрымаць журналістаў прыйшло каля 20 чалавек.

 

А 14.30 суддзя Дзмітрый Бубенчык даў магчымасць выказацца кожнаму з фрылансераў. Алесь Дзянісаў яшчэ раз указаў на абсурднасць адміністрацыйнай справы і заявіў, што не мае дачынення да таго відэматэрыялу, які выйшаў на тэлеканале Белсат. Аляксей Кайрыс падтрымаў калегу. А Катажына Ляўдацкая заявіла хадайніцтва з просьбай задаць некалькі пытанняў прадстаўніку Шчучынскага РАУС Сяргею Матукевічу. Суддзя задаволіў гэтае хадайніцтва.

Прадстаўнік Шчучынскай міліцыі не змог уцямна адказаць на пытанні Ляўдацкай. Пасля гэтага быў абвешчаны перапынак на паўгадзіны.

Пасля перапынку была абвешчана пастанова.

***

24 красавіка ў судзе Ленінскага раёну працягнецца разгляд абсурднай адміністрацыйнай справы ў дачыненні да гарадзенскіх журналістаў фрылансераў – Алеся Дзянісава, Аляксея Кайрыса і Катажыны Ляўдацкай. Вядзе працэс суддзя Дзмітрый Бубенчык.

Працяг разгляду прызначаны на 14.30.

Уся “віна” згаданых фрылансераў палягала ў тым, што яны 16 лютага 2019 года прысутнічалі ў мясцовасці Старыя Васілішкі, што на Шчучыншчыне. Якраз грамадская супольнасць адзначала 80-ыя ўгодкі з дня нараджэння польскага славутага рок-спевака Чэслава Нэмана, які нарадзіўся менавіта ў Васілішках. У той дзень Алесь Дзянісаў і Аляксей Кайрыс вялі відэаздымку ўрачыстасці, запісвалі на відэа некаторых мясцовых старажылаў, каб потым выкарыстаць гэты матэрыял у новым дакументальным фільме. Кася Ляўдацкая ў той дзень вяла некаторыя аўдыёзапісы размоў з мясцовымі жыхарамі.

Асноўны разгляд справы прайшоў яшчэ 22 красавіка.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты