Навіны

Кароткі фільм пра забойства

Запрашаем на супольны прагляд легендарнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кяслеўскага - "Кароткі фільм пра забойства"
...Малады перспектыўны адвакат Пятро Баліцкі вырашае абараняць у судзе Яцака Лазара. Хлопец год таму задушыў таксіста і ўгнаў аўтамабіль. Нягледзячы на выдатную судовую прамову, Пятро прайграе працэс. І суд выносіць вырак дзяцюку - вышэйшая мера пакарання. Раптам Пятро ўзгадвае, як год таму ў бары разам з каханай дзяўчынай адзначаў паспяховую здачу адвакацкага іспыту, а побач незнаёмы хлопец абмотваў руку вяроўкай і рыхтаваўся да забойства...   
26 красавіка 2019, 19:00. Гродна, Цэнтр гарадскога жыцця, ‎вул. Кірава,3
Уваход вольны.
24.04.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты