Навіны

Велікодна-школьная мітусня

Ве­лі­код­ная пад­ляш­ская ад­мет­насць у гэ­тым го­дзе пра­яў­ле­на ў сва­ёй поў­най кра­се. Толь­кі ты­дзень ка­лян­дар­най роз­ні­цы па­між свят­ка­ван­нем Вя­лі­кад­ня ка­то­лі­ка­мі і пра­ва­слаў­ны­мі ўво­дзіць усіх нас у пра­доў­жа­ны цыкл свят­ка­ван­няў. Да гэ­та­га доў­гія май­скія вы­ход­ныя плаў­на па­чы­на­юц­ца пас­ля трэ­ця­га дня Вя­лі­кад­ня ў се­ра­ду, а за­кан­ч­ва­юц­ца пя­та­га мая Пра­вад­ной ня­дзе­ляй ус­па­мі­нан­ня прод­каў. А на дэ­серт шо­ста­га мая, у па­ня­дзе­лак, ма­ем вель­мі па­пу­ляр­нае ў нас і пры­го­жае вес­на­вое свя­та Юрыя. Ад­ным сло­вам — спля­цен­не пос­най ду­хоў­нас­ці Вя­лі­ка­га тыд­ня ў пра­ва­слаў­ных з ра­дас­ным ужо прай­шоў­шым Але­луя ў ка­то­лі­каў і сва­бод­ны­мі ў су­вя­зі з гэ­тым свя­точ­ны­мі дня­мі дае мно­гім маг­чы­масць сар­га­ні­за­ван­ня двух­тыд­нё­вых вес­на­вых ка­ні­кул. Для ад­ных гэ­та су­цэль­нае свя­та ду­ху і це­ла, для ін­шых — га­лаў­ны боль па пры­чы­не як сар­га­ні­за­ваць пра­цу сва­іх фірм у та­кое су­па­дзен­не воль­ных ад пра­цы дзён.

А ў да­да­так на на­шых ва­чах па­ча­ла бу­я­ніць і ўла­да­рыць кра­су­ня вяс­на, якая веч­нас­цю сва­ёй пры­га­жос­ці не даз­ва­ляе нам за­ста­вац­ца абы­я­ка­вы­мі на ма­гут­ны кліч пры­ро­ды і ча­ла­ве­чых ін­стын­к­таў. Усё амаль Пад­ляш­ша па­ча­ло кам­бі­на­ваць, якім чы­нам вык­ру­ціц­ца ад пра­цы гэ­ты­мі дня­мі і аку­нуц­ца ў ван­д­роў­ках з во­да­рам вяс­ны і зям­лі. Не­ка­то­рыя не чы­ка­юц­ца ў пад­т­рым­лі­ван­не чар­го­вых эку­ме­ніч­ных свят на Пад­ляш­шы, а ад­ра­зу зваль­ва­юць у за­меж­ныя ван­д­роў­кі.

Яш­чэ больш ра­дас­ці ад сва­бод­ных дзён ма­юць за­раз вуч­ні, якім у су­вя­зі са страй­кам на­стаў­ні­каў яш­чэ пе­рад гэ­тым пе­ры­я­дам да­кі­ну­лі звыш тыд­ня воль­ных дзён. Дзе і ка­лі ўпі­са­лі­ся та­ды вы­ход­ныя рэ­ка­лек­цыі, на­леж­ныя вуч­ням гэ­ты­мі дня­мі, я зу­сім раз­гу­біў­ся. Ме­на­ві­та та­му, што ў мно­гім ду­хоў­ны ка­тэ­хе­тыч­ны пер­са­нал абод­вух ве­ра­выз­нан­няў за­бяс­пе­чыў бес­п­раб­лем­нае пра­вя­дзен­не эк­за­ме­наў гім­на­зі­стаў і вась­мік­лас­ні­каў так­са­ма і ў нас на Бе­ла­сточ­чы­не. Боль­шыя нер­вы і стрэс вы­му­ша­ны пе­ра­нес­ці ў гэ­тым го­дзе ма­ту­ры­сты, якіх эк­за­ме­ны ма­юць па­чац­ца шо­ста­га мая. Але ці на­стаў­ні­кі пры­пы­няць за­ба­стоў­ку, каб кла­сі­фі­ка­ваць абі­ту­ры­ен­таў у тэр­мі­не да двац­цаць шо­ста­га кра­са­ві­ка і та­кім чы­нам да­пус­ціць іх да ма­ту­раль­ных эк­за­ме­наў? Па­ба­чым.

Са сва­ёй бы­лой вуч­нёў­скай і на­стаў­ніц­кай прак­ты­кі спа­чу­ваю про­ста ма­ла­дым лю­дзям і іх бацькам, што апы­ну­лі­ся ў ро­лі за­лож­ні­каў поль­скай, пле­мян­ной па­лі­ты­кі. А іх­нія ба­сту­ю­чыя на­стаў­ні­кі, вы­гля­дае на тое, ста­лі на­іў­ны­мі пеш­ка­мі ў пе­рад­вы­бар­чых раз­бор­ках у Поль­ш­чы. Па­трэб­ны назарэз ком­п­лек­с­ны ана­ліз і да­лей­шая рэ­фор­ма школь­най сі­стэ­мы. Із­ноў, пас­ля та­ко­га бою бу­дзе ў рэ­аль­нас­ці ад­к­ла­дзе­на ўсі­мі па­лі­ты­ка­мі на блі­жэй не­ак­рэс­ле­ную бу­ду­чы­ню. А каз­ла­мі ад­пуш­чэн­ня за­ста­нуц­ца, вя­до­ма, на­стаў­ні­кі, якія, зда­ец­ца, кры­ху са­мі за­бы­лі­ся, што шко­ла гэ­та мес­ца, якое па­він­на ву­чыць пе­рад усім... усіх ду­ман­ню.

У вы­ні­ку шмат­га­до­вай хва­ро­бы сён­няш­няй аду­ка­цыі ў Поль­ш­чы хо­піць па­слу­хаць час ад ча­су ад­ка­зы на апы­тан­кі ця­пе­раш­ніх сту­дэн­таў на­конт агуль­ных гу­ма­ні­тар­на-ма­тэ­ма­тыч­ных, ці гра­мад­скіх ве­даў пра сваю кра­і­ну. Гэ­та ўжо не смеш­нае. Та­ды, гля­дзеў­шы ў ка­тэ­го­ры­ях ней­ка­га чор­на­га гу­ма­ру, спа­кой­на ней­кім мі­ні­стэр­скім рас­па­ра­джэн­нем мож­на ўмоў­на прыс­во­іць га­на­ро­вае зван­не ба­ка­лаў­ра ўсім вы­пуск­ні­кам па­чат­ко­вых, вась­мік­лас­ных школ, а ма­гіст­раў і ін­жы­не­раў — усім абі­ту­ры­ен­там ся­рэд­ніх школ, якія яе за­кон­чы­лі пе­рад па­чат­кам рэ­фар­ма­ван­ня ас­ве­ты ў дзе­вя­но­стых га­дах мі­ну­ла­га ста­год­дзя. Бо на­пэў­на яны ад­ка­за­лі б на боль­шасць пы­тан­няў па­стаў­ле­ных сён­няш­нім сту­дэн­там.

«Та­кія бу­дуць Рэч Пас­па­лі­тыя, як мо­ла­дзі ха­ван­не» — як па­пу­гаі га­да­мі паў­та­ра­юць па­лі­ты­кі і ас­вет­ныя чы­ноў­ні­кі кры­ла­тыя сло­вы з шас­нац­ца­та­га ста­год­дзя Яна За­мой­ска­га, вы­дат­на­га та­дыш­ня­га па­лі­ты­ка і ка­ра­леў­ска­га са­вет­ні­ка. Не ў ад­ной шко­ле гэ­тыя сло­вы кра­су­юц­ца ў цэн­т­раль­ным мес­цы, ча­са­мі з па­мыл­ко­вым над­пі­сам, што іх аў­та­рам з’яў­ля­ец­ца Ан­джэй Фрыч Ма­джэў­скі. І ніх­то па­мыл­ку не вып­раў­ляе. Та­му ме­на­ві­та ра­зум­ныя і дас­вед­ча­ныя на­стаў­ні­кі здаў­на трап­на заў­ва­жа­юць, што мо­ладзь бу­дзе та­кая, які пры­клад да­юць перш за ўсё ўла­ды і за­ко­ны Рэ­чы Пас­па­лі­тай для сва­іх гра­ма­дзян.

Яў­ген ВА­ПА

25.04.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты