Навіны

У Гародні паглядзелі "Кароткі фільм пра забойства"

26 красавіка 2019, у 19:00., у Гародні, у Цэнтры гарадскога жыцця, адбыўся супольны прагляд легендарнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Кяслеўскага - "Кароткі фільм пра забойства".

...Малады перспектыўны адвакат Пятро Баліцкі вырашае абараняць у судзе Яцака Лазара. Хлопец год таму задушыў таксіста і ўгнаў аўтамабіль. Нягледзячы на выдатную судовую прамову, Пятро прайграе працэс. І суд выносіць вырак дзяцюку - вышэйшая мера пакарання. Раптам Пятро ўзгадвае, як год таму ў бары разам з каханай дзяўчынай адзначаў паспяховую здачу адвакацкага іспыту, а побач незнаёмы хлопец абмотваў руку вяроўкай і рыхтаваўся да забойства...   

Вядомая праваабаронка Праваабарончага Цэнтру “Вясна” Паліна Сцепаненнка як запрошаны эксперт імпрэзы пасля фільма выступіла перад прысутнымі і правяла паралелі паміж убачаным у фільме і рэчаіснасцю. Закранула яна і беларускія рэаліі.

Прысутныя з цікавасцю прагледзелі фільм на тэму  смяротнага пакарання. Дыскусія працягвалася і пасля таго, як яны пакінулі залю прагляду.   

    

26.04.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты