Навіны

Пяцёра затрыманых у Лагойску

Дзяніс Урбановіч. Фота: belsat.eu

Дзяніс Урбановіч. Фота: belsat.eu

Сустаршыня Беларускай Хрысціянcкай дэмакратыі Павел Севярынец паведамляе пра затрыманне ў Лагойску актывістаў Маладога фронту:

"Увага!!! Толькі што Валеру Рабцаву патэлефанаваў Дзяніс Урбановіч і сказаў, што яго і сяброў затрымліваюць у Лагойску".

Пазней сталі вядомыя некаторыя прозвішчы і верагодная прычына затрымання. Як паведамляе Радыё Свабода, сёння ў Лагойску затрымалі 5 маладафронтаўцаў: старшыню Маладога Фронту Дзяніса Урбановіча, Івана Мірончыка, Віталя Трыгубава і яшчэ двух актывістаў.

Паводле актывіста Валеры Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адкліканні з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча.

 

 

http://spring96.org/be/news/92787

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты