Навіны

Затрыманых у суботу маладафронтаўцаў будуць судзіць

Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў. Фота з фэйсбуку Івана Мірончыка.

Іван Мірончык, Дзяніс Урбановіч, Віталь Трыгубаў. Фота з фэйсбуку Івана Мірончыка.

Як паведамлялася раней, у Лагойску 27 красавіка былі затрыманыя пяцёра актывістаў «Маладога фронту»: старшыня арганізацыі Дзяніс Урбановіч, актывісты Іван Мірончык, Віталь Трыгубаў. Арцём Кляпец і непаўнагадовы Іларыён Трусаў.

Па словах актывіста Валерыя Рабцава, маладафронтаўцы збіралі подпісы пад патрабаваннем аб адклiканнi з Беларусі пасла Расіі Міхаіла Бабіча падчас Чарнобыльскага шляху.

Пазней стала вядома, што затрыманых даставілі ў розныя аддзяленні міліцыі ў Менску, дзе склалі пратаколы адміністрацыйнага правапарушэння па арт 23 34 КаАП.
Іларыёна Трусава даставілі ў Камісію па справах непаўналетніх і пазней перадалі бацькам.

Позву ў суд на 29 красавіка атрымаў сябра БНФ Валер Рабцаў. Разгляд ягонай справы па арт. 23.34 КаАП за ўдзел у Чарнобыльскім шляху адбудзецца ў судзе Савецкага раёна Мінска ў 12-00.

Таксама вядома, што пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены і на аналітыка эканаміста Сяргея Чалага. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле  ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве - «Чарнобыльскім Шляху», які прайшоў у Мінску ў пятніцу 26 красавіка.

Верагодна сёння адбудуцца суды над актывістамі.

 

http://spring96.org/be/news/92790

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты