Навіны

За неаплату паслуг міліцыі арганізатараў Дня волі аштрафавалі

Юры Губарэвіч у судзе. Фота #ControlBY

Юры Губарэвіч у судзе. Фота #ControlBY

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 29 красавіка распачаўся не зусім звычайны адміністрацыйны працэс. Судзяць арганізатараў Дня волі ў Мінску за адмову аплаты аказаных паслуг міліцыі па ахове грамадскага парадку падчас мітынгу і канцэрту.

Юрый ГубарэвічВольга КавальковаІгар Барысаў і Мікалай Казлоў атрымалі з УУС Цэнтральнага раёну Мінска пратаколы аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння па ч.2 арт. 23.34 КаАП (“Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства”).               

Справу разглядае суддзя Іван Касцян.

Юры Губарэвіч не прызнае сваёй віны, не згодны з тым, што яму ставіцца ў віну. Палітык заявіў хадайніцтва аб азнаямленні з матэрыяламі справы.

Мікалай Казлоў у суд не з’явіўся, але перадаў заяву с просьбай, каб справу разглядалі ў яго адсутнасць.

Пасля невялікага перапынку суддзя пачаў допыт Юрыя Губарэвіча. Ён падцвердзіў, што з'яўляўся арганізатарам і заяўнікоў правядзення масавага мерапрыемства на Дзень волі. У дамове сума аплаты паслуг міліцыі была вызначана ў 150 базавых велічынь (3 825 беларускіх рублёў). 

Юры Губарэвіч і Вольга Калькова ў судзе. Фота са старонкі Вольгі Кавальковай
Юры Губарэвіч і Вольга Калькова ў судзе. Фота са старонкі Вольгі Кавальковай

 

Юрый Губарэвіч распавядае суду, што прэтэнзій да міліцыі, як арганізатары, яны не мелі. Аднак, ёсць заўвагі: так супрацоўнікі міліцыі бяздзейнічалі, калі паміж 16 і 17 гадзінамі невядомымі людзьмі ў цывільным былі схопленыя два ўдзельнікі - Зміцер Дашкевіч і Віталь Рымашэўскі. Супрацоўнікі міліцыі, якія стаялі на рамцы, нічога не зрабілі. 

Тады Юры Губарэвіч звярнуўся да супрацоўніка ў форме з просьбай патлумачыць, што адбываецца, але атрымаў адмову. Акрамя гэтага супрацоўнік міліцыі адмовіўся даць кантакты яго кіраўніцтва. Палітык звярнуўся і да супрацоўніка ў цывільнай вопратцы, які быў з рацыяй.

Другі эпізод бяздзеяння міліцыі: супрацоўнікі не дазвалялі выносіць сімволіку за межы пляцоўкі правядзення, хоць ні ў КаАП, ні ў Крымінальным кодэксе не прадугледжаная адказнасць за выкарыстанне БЧБ-сімволікі.

Суддзя запытаўся, ці звярталіся ў судовым парадку арганізатары па парушэнні міліцыяй дамовы. Юры Губарэвіч адказаў, што звярталіся ў Мінгарвыканкам ў грамадзянскім парадку з прэтэнзіяй аб аказаных паслугах. Тым больш, што па выніку ім выставілі рахунак на 100 базавых велічынь больш, чым было напісана ў дамове. 

Паслугі міліцыі да сённяшняга дня не аплачаныя. 

Юры Губарэвіч лічыць, што пратакол быў складзены незаконна і з парушэннем працэдур: яго не выклікалі для азнаямлення і не далі рэалізаваць права на абарону. Ён прасіў суд справу спыніць. 

Сведкай выступіў супрацоўнік ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Зінавенка. Суддзя вынес рашэнне пакараць Юрыя Губарэвіча і Мікалая Казлова штрафамі ў 30 базавых велічынь кожнага. Такі ж штраф ад суддзі Юліі Густыр атрымала і Вольга Кавалькова.

 

http://spring96.org/be/news/92794

Відэа

праваабарончыя сайты