Навіны

Дзень працы ці салідарнасці працоўных?

Святкаваць Дзень працы ці адзначаць Міжнародны дзень салідарнасці працоўных. Старшыня кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук лічыць, што ў гэты дзень працоўным трэба ўзгадаць свае правы і абараняць іх нават нягледзячы на складаныя ўмовы, у якіх дзейнічаюць незалежныя прафсаюзы:

– Мы не лічым гэта Святам працы, гэта насамрэч ніякага дачынення да свята наагул не мае, тым больш працы, гэта завядзёнка яшчэ з савецкіх часоў. Мы лічым гэта Днём міжнароднай салідарнасці працоўных. Мы ведаем гісторыю ўзнікнення гэтага дня, які адпакутаваны міжнародным рабочым рухам. Шчодра пралілася кроў працоўных, яшчэ пачынаючы з расстрэлу ў Чыкага напрыканцы 19-га стагоддзя.

Гісторыя свята бярэ пачатак у 1886, калі амерыканскія рабочыя арганізавалі страйк, высунуўшы патрабаванне скараціць працоўны дзень з 15 да 8 гадзін. Праз тры гады на Парыжскім кангрэсе працоўных 1 траўня было зацверджана Сусветным днём салідарнасці працоўных.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/dzen-pratsy-tsi-salidarnastsi-pratsouny/

01.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты