Навіны

У Гародні першамай распачаўся блакіроўкай актывіста

“Няхай квітнее Першамай. Супрацоўнікі (сілавых ведамстваў) дзяжураць у мяне пад хатай”.

Такое паведамленне пакінуў у сваім Фэйсбуку гарадзенскі актывіст Аляксандар Лаўрэнцьеў. А таксама напісаў пра тое, што калі ён не выйдзе на сувязь бліжэйшыя дзве гадзіны, то просіць лічыць яго, не, не камуністам, што для першамая было б лагічна, а затрыманым.

Уся справа ў тым, што Аляксандар Лаўрэнцьеў яшчэ напярэдадні апублікаваў у Фэйсбуку сумесны з кіраўніком Гарадзенскай арганізацыі АГП Мікалаям Салянікам зварот, які заклікаў усіх, хто не згодны з палітыкай сённяшняга кіраўніцтва, выйсці на вуліцу з адной закатанай штанінай. Пажадана з правай.

Відаць таму сябра АГП і старшыня Гарадзенскай моладзевай Арганізацыі “Маладыя Дэмакраты” і патрапіў пад падвышаную ўвагу сілавікоў.

Ці будуць пад такую ўвагу патрапляць людзі, у якіх закатаецца адна штаніна, пакуль невядома.

Відэа

праваабарончыя сайты