Навіны

Фотаальбом пра смяротнае пакаранне ў Беларусі даступны ў электронным фармаце

Фотаальбом “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання. 10 год змагання” быў выдадзены дзякуючы падтрымцы Дыпламатычнага прадстаўніцтва Швейцарыі ў Беларусі і Шведскай ініцыятывы за дэмакратыю і правы чалавека.

У падрыхтоўцы фотаальбома прынялі ўдзел каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэй Палуда, актывістка кампаніі Паліна Сцепаненка, старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, а таксама мастак Віктар Корзун.

Праваабаронца Алесь Бяляцкі ў прадмове фотаальбома адзначае:

"Няма апраўдання злачынствам, і ніхто з нас не імкнецца апраўдаць злачынцаў. Аднак гэтак жа няма апраўдання забойству, якое здзяйснена рукамі ўрада.

У такіх грамадскіх кампаніях, як наша, прамежкавых вынікаў дасягнуць немагчыма. Мы альбо выйграем, альбо прайграем, трэцяга не дадзена. Мы адлічваем кожны год новымі карамі. І кожны новы год мы пачынаем ўпартай надзеяй на перамогу".

Нагадаем, фотаальбом быў прэзентаваны падчас 7-ага Сусветнага кангрэса супраць смяротнага пакарання ў Брусэлі 28 лютага, а таксама 12 красавіка ў Мінску на пляцоўцы “Тэрыторыі правоў”.

 
 
https://dp.spring96.org/be/news/92856

Відэа

праваабарончыя сайты