Навіны

У распаўсюдзе нацысцкай сімволікі абвінавачаны антыфашыст

Гарадзенскі антыфашыст Аляксандр Горбач атрымаў адказ на сваю скаргу на імя старшыні Гарадзенскага абласнога суда Корзуна А.А.

Аляксандр Горбач працягвае змагацца за тое, каб у судовым парадку была адменена карная пастанова, паводле якой яго аштрафавалі за перапосты ў сацыяльнай сетцы вКонтакте. Ён прайшоў ужо абскарджванне ў Абрасным судзе Гародні, дзе пастанова Кастрычніцкага суда Гародні была крыху зменена. А менавіта, з яе быў выключаны адзін пункт, дзе указвалася пра размяшчэнне і распаўсюд у глабальнай кампутарнай сетцы “Інтэрнет” на персанальнай старонцы “Alex Partic” экстрэмісцкага матэрыялу – надпісу “С.Л.О.Н.” У астатнім рашэнне Кастрычніцкага суда Гародні было пакінута ў сіле. Аляксандар Горбач абвінавачваўся па артыкуле 17.10, артыкуле 17.11 ч. 2 КоАП за распаўсюд нацыскай сімволікі і атрыбутыкі і ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Хоць сам антыфашыст заяўляў, што рабіў акурат адваротнае, асуджаў нацызм. Прынамсі ў адным з перапостаў размясціў выразна антыфашысцкую карыкатуру, а яго штрафуюць за прапаганду свастыкі.

У цяперашнім адказе за подпісам усё таго ж старшыні Абласнога суда Аляксандра Корзуна гаворыцца, што скарга Горбача “задавальненню не падлягае”.

Аляксандар Горбач перад падачай скаргі ў міжнародныя інстанцыі плануе яшчэ раз даказаць сваю правату беларускай Фемідзе, падаць скаргу ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем як праходзілі судовыя працэсы:

 

20 лістапада 2018 года суд Кастрычніцкага раёну Гародні ў асобе суддзі Валерыя Шпака засудзіў жыхара гораду Аляксандра Горбача паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу агулам да 30 базавых велічынь штрафу. Горбач не пагадзіўся з несправядлівай пастановай суда і падаў касацыйную скаргу ў абласны суд.

Суддзя абласнога суда Васіль Скок, які разглядаў касацыйную скаргу Горбача, відавочна ўбачыў у пастанове Шпака парушэнні. Невыпадкова Скок беспрэцэдэнтна доўга – ажно два дні – разглядаў гэтую скаргу. У выніку ён выключыў адну, найбольш абсурдную, з частак абвінавачвання.

Відэа

праваабарончыя сайты