Навіны

Кампанію па зборы сродкаў на штрафы блогера Пятрухіна заблакавалі

На платформе MolaMola заблакавалі збор сродкаў на пагашэнне вялізнага штрафу, які суд Ленінскага раёна абавязаў выплаціць блогера Сяргея Пятрухіна, паведамляе "Брэсцкая газета".

Блогер Сяргей Пятрухін. Фота: ПЦ

Як распавёў «БГ» Сяргей Пятрухін, збор закрылі 5 траўня. Ён атрымаў ліст ад сэрвісу MolaMola, у якім гаворыцца, што пры падрабязным разглядзе яго кампаніі была выяўлена яе неадпаведнасць бягучаму заканадаўству Беларусі ў частцы збору сродкаў на штрафы, бо «такая дзейнасць можа быць расцэненая як спроба ўхілення вінаватай асобай ад прызначанага пакарання».

«У сувязі з гэтым мы вымушаны спыніць збор сродкаў», – гаворыцца ў лісце, атрыманым блогерам.

Па словах Пятрухіна, ён паспеў зняць грошы, якія яму пералічылі праз гэты сэрвіс.

Разам з тым на электронную пошту рэдакцыі "БГ" 6 траўня прыйшла копія ліста, якая нібыта было адпраўлена ў тым ліку і ўладальніку сэрвісу. Аўтар звароту патрабуе прыпыніць збор грошай для Пятрухіна, так як гэты штраф – пакаранне па крымінальнай справе.

Нагадаем, 18 красавіка суд прызнаў Сяргея Пятрухіна вінаватым у публічных паклёпе і абразе міліцыянтаў і прысудзіў да штрафу ў памеры 360 базавых (9 180 рублёў) у даход дзяржавы, а таксама абавязаў пакрыць маральную шкоду пацярпелым супрацоўнікам міліцыі (у агульнай складанасці 7 500 рублёў) і выдаткі на адваката.

 

http://spring96.org/be/news/92879

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты