Навіны

Гародня: прадстаўнікі АГП далучыліся да афіцыйнага святкавання

9 траўня ў Гародні адбывалася мерапрыемства, прысвечанае дзяржаўнаму святу – Дню Перамогі. Да ўскладання кветак далучыліся і прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

Распавядае кіраўнік абласной структуры партыі Мікола Салянік:

– Я вырашыў зрабіць гэта. У мяне ў вайну загінуў дзед і два родныя дзядзькі. І я проста абавязаны ўшаноўваць памяць пра маіх родных.

Аднак падчас самога ўскладання кветак адбыўся інцыдэн з прадстаўнікамі гарадзенскага АМАПу, кажа Мікола Салянік:

– Спытаў, чаму вы не пускаеце нас, каб ускласці вянок. Ён сказаў, што патэлефануе. Я прапанаваў абшукаць нас. І сказаў, што калі вы знойдзеце бомбу ці гранату, то мы гатовыя адказваць.  Ён, відаць,  патэлефанаваў свайму кіраўніцтву, і нас праз некалькі хвілін прапусцілі.

На самым свяце былі ўскладанне кветак ад працоўных калектываў гораду, савецкія спевы, жаўнеры ў савецкіх строях. І ўсё гэта нагадвала святкаванне ў 70-80-я гады ХХ стагоддзя. 

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/garodnya-pradstauniki-agp-daluchylisya/

09.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты