Навіны

Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Тамара Шчапеткіна. Фота: Радыё Рацыя

Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.

– Патэлефанаваў намеснік начальніка аддзела грамадскай бяспекі Бярозаўскага РАУС Мікалай Пракурат і сказаў, што трэба прыйсці для складання пратакола. Па якой справе - не сказаў, – паведаміла "Вясне"  Шчапеткіна.

Журналістка спаслалася на дрэнны стан здароўя і ў выніку выклік  быў перанесены на 9.30 раніцы наступнага панядзелка.

Варта нагадаць, што ў мінулым годзе Тамару Шчапеткіну чатыры разы прыцягвалі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў за супрацоўніцтва з Беларускім радыё Рацыя.

 

http://spring96.org/be/news/92904

 

Відэа

праваабарончыя сайты