Навіны

Андрэя Галавенку прыцягнулі толькі да адміністрацыйнай адказнасці

Стала ведама, што крымінальную справу гарадзенца Андрэя Галавенкі спынілі.

Напомнім, што супраць маладога чалавека была пачатая крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 343 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (выраб і распаўсюд парнаграфіі). Гэты артыкул прадугледжвае зняволенне ад 2 да 4-х гадоў.

Яшчэ ў 2014 годзе Галавенка на сваёй асабістай старонцы сацыяльнай сеткі ВКонтакте зрабіў рэпост аднаго з відэакліпаў нямецкага гурта Rammstein. Як расказаў малады чалавек, ён нават не падазраваў, што гэты кліп можа ўтрымліваць нешта супрацьзаконнае. 

Справа была спынена паводле артыкулу 86 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь - "Вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці.

10 траўня Андрэю Галавенку паведамілі, што яго аштрафавалі на максімальна магчымыя 30 базавых велічынь. Яшчэ каля 20 базавых велічынь склалі працэсуальныя выдаткі і экспертыза матэрыялаў, за якія таксама павінен быў заплаціць Галавенка. 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты