Навіны

МЗС даслала матывіроўку адмовы ў акрэдытацыі журналістаў „Радыё Рацыя”

Упраўленне інфармацыі і лічбавай дыпламатыі Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь нарэшце даслала матывіроўку адмовы (на расейскай мове) ў акрэдытацыі карэспандэнтаў нашага радыё Віктара Парфёненкі і Яўгена Скрабца. 

Прыводзім тэкст паведамлення: 

Старшыні праўлення радыёстанцыі «Беларускае радыё Рацыя»

Яўгену Вапу

Паважаны спадар Вапа,

У сувязі са зваротам аб пастаяннай акрэдытацыі пры МЗС Рэспублікі Беларусь Парфёненкі Віктара Васільевіча і Скрабца Яўгена Ігаравіча ў якасці карэспандэнтаў радыёстанцыі «Беларускае радыё Рацыя» інфармуем Вас пра тое, што Камісіяй МЗС па разглядзе пытанняў акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі прынята рашэнне пра адмову ў акрэдытацыі на падставе падпункта 15.4 пункта 15 Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2008 г. № 2015 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі».

З павагай,

ўпраўленне інфармацыі і лічбавай дыпламатыі Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь

Нагадаем, Віктар Парфёненка ўжо 10 гадоў супрацоўнічае з нашым радыё і кожны год ён накіроўвае ў Міністэрства замежных спраў Беларусі заяву на акрэдытацыю ў якасці карэспандэнта замежнага СМІ. І кожны раз яму адмаўляюць.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/mzs-daslala-matyvirouku-admovy-u-akre/

16.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты