Навіны

Сямейны радавод

Чар­го­вы ты­дзень на Пад­ляш­шы на­да­лей без даж­джу. Як бы гэ­та­га бы­ло ма­ла, на­ча­мі на не­каль­кі дзён за­вя­лі­ся пры­ма­раз­кі. Для квіт­не­ю­чай са­да­ві­ны тэм­пе­ра­ту­ра ні­жэй ну­ля гэ­та про­ста за­бой­ства. Лю­дзі, якія лі­лі ва­ду, каб ра­та­ваць дрэў­цы ад за­су­хі, па­ба­чы­лі за­раз... пад­мер­з­лыя, толь­кі, што раск­рыў­шыя сваю пры­га­жосць вес­на­выя квіт­нен­ні. Па­чар­не­лыя і аб­сы­па­ныя пя­лёст­кі на­во­дзі­лі сум на ду­шу. Скры­ваў­ле­ныя сэр­цы гас­па­да­роў не да­юць ім ра­да­вац­ца вес­на­вой пры­га­жос­цю. У ма­лень­кіх і вя­лі­кіх цяп­лі­цах усе ста­ра­лі­ся прыд­баць да­дат­ко­вае абаг­ра­ван­не, каб ра­та­ваць пе­рад ма­ро­зам бу­ду­чыя пла­ды сва­ёй пра­цы. Вя­до­ма, што кож­ны гас­па­дар мае свой спо­саб аба­ро­ны пе­рад та­кі­мі жа­ха­мі над­вор’я. Але як не кру­ці, у та­кой сі­ту­а­цыі на Бе­ла­сточ­чы­не, на жаль, ура­джай са­доў мо­жа быць мі­зэр­ным у па­раў­нан­ні з мі­ну­ла­год­нім. Та­ды і цэ­ны мо­гуць пры­нес­ці боль­шыя зат­ра­ты для на­шай кі­шэ­ні.

Пра­ніз­лі­вы, ха­лод­ны ве­цер не да­ваў і ра­ско­шы рас­с­лаб­ляц­ца ў со­неч­ным над­вор’і. Та­му два тыд­ні свя­точ­ных дзён па­мі­нан­ня на­шых прод­каў на мо­гіл­ках пра­хо­дзіў не ў доў­гім ба­дзян­ні па­між ма­гі­ла­мі ся­мей­ні­каў і зна­ё­мых, але ў як най­хут­чэй­шым ча­кан­ні свя­та­роў з ма­літ­вай над ады­шоў­шы­мі. Не бы­ло доў­гіх раз­моў з доў­га ня­ба­ча­ны­мі ад­на­вя­скоў­ца­мі з ін­шых га­ра­доў кра­і­ны, якія раз на год з’яў­ля­юц­ца ў гэ­ты пе­ры­яд на мес­ца ед­нас­ці для ўсіх у праў­дзе жыц­ця.

Але гэ­та не аба­зна­чае, што па­трэ­ба па­мя­ці за­раз згор­т­ва­ец­ца ў на­шым гра­мад­стве. На­ад­ва­рот, за­раз заў­ва­жа­ем у на­шай, бе­ла­ру­скай гра­мад­скас­ці што­раз боль­шае за­ці­каў­лен­не по­шу­ка­мі свай­го ра­да­во­ду да як най­даў­ней­шых па­ка­лен­няў. Ма­быць, спра­цоў­вае тут з ад­на­го бо­ку ген за­ха­ван­ня для бу­ду­чы­ні па­мя­ці пра ады­хо­дзя­чую на­цыю, а з дру­го­га бо­ку ўрэш­це спе­ласць нас са­міх за­ха­ваць для ся­мей­най бу­ду­чы­ні рэ­аль­ную гі­сто­рыю сва­іх прод­каў. Ну і вя­до­ма, не трэ­ба за­бы­ваць пра вон­ка­вы фак­тар. Ка­лі на­шы су­сед­нія на­ро­ды га­на­рац­ца ве­дан­нем свай­го ра­да­во­ду як мі­ні­мум да пя­та­га па­ка­лен­ня, то дык ча­му нам на­да­лей быць людзь­мі без па­мя­ці, без ро­ду і пле­ме­ні. Асаб­лі­ва, што зай­мац­ца ге­не­а­ла­гіч­ны­мі по­шу­ка­мі за­раз знач­на ляг­чэй, чым­сь­ці яш­чэ га­доў дзе­сяць та­му на­зад. Усё, зра­зу­ме­ла, дзя­ку­ю­чы ін­тэр­нэ­ту і да­ступ­нас­ці там ма­тэ­ры­я­лаў з ар­хі­ваў уся­го све­ту. Не­ма­ла­важ­ную ро­лю ў по­шу­ках ра­да­во­даў жы­ха­роў ся­лян­скай, бе­ла­ру­скай Бе­ла­сточ­чы­ны з’яў­ля­юц­ца за­раз да­ступ­ныя ў се­ці­ве па­ра­фі­яль­ныя мет­ры­кі з па­а­соб­ных пры­хо­даў. Усё гэ­та дае кож­на­му ама­та­ру ся­мей­най спра­вы на са­мым па­чат­ку па­тра­піць без пат­рэ­бы ба­дзян­ня па ар­хі­вах на звест­кі пра сва­іх прод­каў і іх­нія га­ды жыц­ця. Так­са­ма ге­не­а­ла­гіч­ныя пра­гра­мы даз­ва­ля­юць на­ват у бяс­п­лат­ных іх вер­сі­ях вы­бу­доў­ваць без праб­ле­мы ся­мей­ныя ра­да­во­ды. Так­са­ма бе­ла­ру­скія, ук­ра­ін­скія, ра­сій­скія ар­хі­вы з го­ду ў год шы­рэй ад­к­ры­ва­юц­ца і да­юць маг­чы­масць зра­біць больш пас­пя­хо­вы­мі по­шу­кі зве­стак пра бе­ла­ру­саў з сён­няш­няй Поль­ш­чы. Та­му мя­не вель­мі аса­бі­ста це­шыць, што із­ноў вель­мі важ­ным мо­ман­там ся­мей­ных ці су­сед­скіх су­стрэч і раз­моў на­шай бе­ла­ру­скай гра­мад­скас­ці ёсць раз­мо­вы пра вы­ні­кі по­шу­каў сва­іх ка­ра­нёў. Са сва­ёй пер­с­пек­ты­вы ад­мі­ра­ю­чых, пры­пуш­чан­скіх вё­сак ба­чу тое, што па­мяць пра лёс і мі­нуў­ш­чы­ну гэ­тых лю­дзей за­пі­са­на ўжо ама­та­ра­мі для на­ступ­ных па­ка­лен­няў і гі­сто­рыі.

Та­кія по­шу­кі ёсць на­ту­раль­ным, са­ма­а­ба­рон­ным ім­пе­ра­ты­вам у хві­лі­нах роз­на­га ро­сту па­лі­тыч­на-кан­фе­сій­ных нап­ру­жан­няў у ак­ру­жа­ю­чым све­це. Зна­хо­дзіць сваё мес­ца ў гі­ста­рыч­най спад­чы­не гэ­та ўзмац­няць свой на­цы­я­наль­на-рэ­лі­гій­ны іму­ні­тэт. Ме­на­ві­та да гэ­та­га за­клі­каў не­каль­кі дзя­сят­каў га­доў та­му на­зад Ула­дзі­мір Ар­лоў у сва­ім зна­ка­мі­тым тво­ры «Мой ра­да­вод да пя­та­га па­ка­лен­ня». Да­рэ­чы, ак­ту­аль­насць яго­на­га зак­лі­ку ў сён­няш­нім све­це аб­са­лют­на не ўста­рэ­ла. Па­мя­тай­ма так­са­ма пра звы­чай­ную, жыц­цё­вую праў­ду, якую лю­біў пры кож­най на­го­дзе паў­та­раць Сак­рат Яно­віч, што бед­ным і га­лод­ным не да га­ла­вы зай­мац­ца на­цы­я­наль­най гі­сто­ры­яй ці ро­да­вай спад­чы­най. Та­му ця­пер, бу­ду­чы сы­ты­мі і ад­кор­м­ле­ны­мі, ма­ем шанц яе не прас­паць і не пра­ес­ці. Лепш усё за­пі­саць.

Яў­ген ВА­ПА

17.05.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты