Навіны

У Гародні выйшла кніга пра мясцовую шляхту

Кніга Сяргея Токця „Мясцовая шляхта і дзяржаўная адміністрацыя Расейскай імперыі ў Гарадзенскай губерні: лаяльнасць і супраціў ” выйшла ў выдавецтве „ЮрсаПрынт”.

Мясцовая служылая шляхта была асноўнай рухаючай сілай рэформаў, прычым рэформаў радыкальных у 19-м стагоддзі, сцвярджае доктар гістарычных навук Сяргей Токць:

– Вельмі часта гэтыя людзі, якія атрымлівалі добрую адукацыю, мелі шляхецкае паходжанне, але часта яны не маглі рэалізаваць сябе ў такім дастаткова кансерватыўным грамадстве, якім было грамадства Беларусі ў сярэдзіне 19-га стагоддзя. Таму яны былі самымі гарачымі прыхільнікамі радыкальных зменаў. Яны выступалі за вызваленне сялян, былі большымі прыхільнікамі вызвалення сялян, чым можа самі сяляне.

Сярод пытанняў, якімі займаецца Сяргей Токць: Чаму шляхта не пагадзілася на ўпадабленне? Як шляхта рабіла асабісты выбар паміж лаяльнасцю і супрацівам Расейскай імперыі?

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/u-garodni-vyjshla-kniga-pra-myastsovuyu-shl/

18.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты