Навіны

Да чаго рыхтуюць “огнеборцев”?

Дзіўнае мерапрыемства прайшло днямі ў Гародні. Пра гэта паведамілі галоўная ўладная газета “СБ” і сайт Гродзенскага аблвыканкаму. У горадзе над Нёманам прайшоў вучэбна-метадычны збор “Огнеборец” для байцоў моладзевых атрадаў аховы правапарадку (МООП). Для чаго і канкрэтна кім створаны гэтыя атрады да канца застаецца незразумелым. А галоўнае – які ўсё ж юрыдычны статус гэтых МООПаў? Наколькі законныя гэтыя ўтварэнні? У Гародні ўжо была гісторыя, калі непаўналетнія “байцы” МООП патрулявалі горад з гумовымі дубінкамі, што было незаконным. Гумовыя дубінкі - гэта спецсродкі, іх прымяненне рэгулюе артыкул 28 Закона Аб органах Унутраных Спраў і артыкул 20 Закона Аб унутраных войсках. Ніякага дачынення БРСМ, як нібыта грамадская арганізацыя, якая стварыла гэтыя МООПы, да органаў унутраных спраў і унутраных войск мець не павінна. У той гісторыі БРСМ паспяшыла "адхрысціцца" ад такіх незаконных дзеянняў, аднак факты парушэння заканадаўства былі зафіксаваныя. Адпаведныя ж органы не захацелі праводзіць праверку.

Зараз у Гародні нібыта былі арганізаваныя спартовыя трэнінгі і спаборніцтвы паміж рознымі атрадамі МООП. Дэталі, як паведамляецца, раскрывае прэс-сакратар абласнога камітэту БРСМ Кацярына Кавалевіч:

“– В соревнованиях «Огнеборец» приняли активное участие 20 команд изо всех районов области. Бойцам молодежных отрядов охраны правопорядка было предложено посоревноваться в пожарно-спасательных видах спорта. Сегодня обеспечение общественного порядка является задачей не только силовых структур. И приятно, что молодёжное правоохранительное движение Гродненщины набирает обороты и ищет новое применение своих сил. Кроме взаимодействия с милицией, участники МООП сотрудничают с органами пограничной службы и МЧС. Основные задачи проекта «Огнеборец» – обучение бойцов МООП навыкам и умениям правильного поведения в экстремальных ситуациях, пропаганда здорового и безопасного образа жизни среди молодежи  и формирование интереса к службе в органах по чрезвычайным ситуациям”.

На першы пагляд, нібыта ўсё нявінна.

Аднак здзіўляе мілітарысцкая рыторыка прадстаўнікоў праўладнай моладзевай арганізацыі, якія называюць сябе “байцамі”. А да тушэння пажараў і ратавання людзей дэкляруецца характэрны прыдатак “обеспечение общественного порядка”. Па форме і зместу дзеянняў гэтыя структуры вельмі моцна нагадваюць сумнавядомых хунвэйбінаў (“чырвоных ахоўнікаў”) у Кітаі ў час так званай “культурнай рэвалюцыі”. Уладамі Кітая яны актыўна выкарыстоўваліся для задушэння грамадзянскіх правоў і рэпрэсій супраць іншадумцаў.

фота з сайту СБ 

 

20.05.2019 Тэгі: Гародня, Гродна, БРСМ, МООП

Відэа

праваабарончыя сайты