Навіны

Эўразьвяз пра Беларусь: самыя абмежавальныя законы не зьмяніліся

Эўрапейскі зьвяз апублікаваў справаздачу аб стане правоў чалавека і дэмакратыі ў сьвеце.

Эўразьвяз адзначае, што ў 2018 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася і не былі зьмененыя законы, якія найбольш абмяжоўваюць фундамэнтальныя свабоды. Па інфармацыі Радыё Свабода, аўтары справаздачы пішуць пра шэраг іншых праблемаў:

Хоць дзейнасьць незарэгістраваных арганізацый і была дэкрыміналізаваная, але за яе ўвялі штрафы ў адміністрацыйны кодэкс.

Працэс рэгістрацыі застаецца надзвычай складаным.

Свабодзе асацыяцый па-ранейшаму сур’ёзна шкодзіць патрабаваньне рэгістраваць замежнае фінансаваньне.

У краіне не зьявілася незалежнай інстытуцыі нагляду за правамі чалавека.

Не было зроблена сур’ёзных крокаў, каб ператварыць у жыцьцё прыняты ў 2016 годзе Нацыянальны плян дзеяньняў па правах чалавека. Улады засяроджваліся на асобных сфэрах, але не рабілі намаганьняў, каб вырашыць ключавыя праблемы.

У 2018 годзе ўсе яшчэ ўжывалася сьмяротнае пакараньне. Былі вынесены два новыя прысуды і выкананы чатыры ранейшыя. Пры гэтым, аднак, прадстаўнікі ўладаў бралі ўдзел у дыскусіях пра сьмяротнае пакараньне.

Мясцовыя выбары ў лютым 2018 году не адпавядалі шэрагу ключавых міжнародных стандартаў, каб быць вартымі даверу, інклюзіўнымі і празрыстымі.

Праца экспэртнай групы па вывучэньні рэкамэндацый Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЭ, заснаванай пад эгідай прэзыдэнта, была прыпыненая, і не было зроблена ніякіх крокаў, каб зьмяніць Выбарчы кодэкс.

 Сярод галоўных праблемаў застаюцца шматлікія затрыманьні і штрафы апазыцыйным і прафсаюзным актывістам, праваабаронцам і журналістам. Адзначаецца, што гэтак званая «справа БелТА» і справа супраць актывістаў прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасьці выклікалі нэгатыўныя водгукі з боку міжнароднай супольнасьці.

 Паведамлялася пра некалькі выпадкаў дыскрымінацыі паводле на сэксуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасьці, у тым ліку запалохваньне, гамафобны дыскурс, мову варожасьці і гвалт супраць прадстаўнікоў ЛГБТ. З станоўчага боку — у сакавіку 2018 году была зарэгістраваная арганізацыя ЛГБТКІ-супольнасці «Outloud / Makeout».

 

http://spring96.org/be/news/93025

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты