Навіны

Супраца ТБМ з гарадзенскім аддзелам адукацыі мае плён

Два месяцы сябры гарадзенскай абласной арганізацыі Таварыства беларускай мовы ўдзельнічаюць на бацькоўскіх сходах, якія арганізоўвае адміністрацыя школаў для будучых першакласнікаў. У Гародні былі адведаны ўсе школы, якія знаходзяцца паблізу школаў, дзе існуюць беларускія класы – гэта 32-ая і 34-ая школы. Падача заявак бацькамі будзе працягвацца да жніўня, але, як стала вядома, у 32-ой школе ўжо ёсць першыя заявы ў беларускі клас. Кажа Алесь Крой – сябра абласной Рады ТБМ:

– У 32-й школе таксама яшчэ не пачаўся сезон падачы заяў у класы, будзе толькі ў чэрвені. А ўжо 6 жадаючых бацькоў ёсць, якія гатовы аддаць дзяцей у гэты першы беларускі клас, які будзе фармавацца ў школе №32. Гэта апошняя інфармацыя нашага выступоўцы ў 32-ой школе. 

Супраца Таварыства беларускай мовы з гарадзенскім аддзелам адукацыі ў сферы беларускіх класаў мае плён. Але не такі яўны, як хацелася б, мяркуюць сябры ТБМ. Ёсць і іншыя нагоды сустракацца з адміністрацыямі школаў. На адным са сходаў падараваў у музей школы з ўласнага сямейнага архіва свае фотаздымкі Алесь Крой.

– Давялося ў музей 35-ай школы перадаць са свайго сямейнага архіва рэдкія здымкі часоў Другой сусветнай вайны, датычныя якраз вызвалення нашага горада, 75-годдзя з той падзеі. Спадзяюся, што яны папоўняць музей, бо там здымкі якраз аднаго з актыўнейшых удзельнікаў антыфашысцкага руху, гарадзенскага падполля, лідара спадара Разанава.

_Надзеіны сяброўкі па рабоце- Роза і... 28.08.1943г.Да фота Надзейцы ад Розы з Кеніхcбергу 27.01.1944г.Н.Крой з Розай на пляцы С. Баторыя 21.08.1943.Новае знаёмства.Н.Крой у в. Мігова

Надзюшы ад Розы з Германіі,Кеніхcбергу 04.05.1944г.Сяброукі Надзеі  Роза і...Снежань 1942г.А подпіс на здымку 24.08.1943г.

Сябрам ТБМ даводзіцца выступаць з кароткай інфармацыяй пра магчымасць навучання ў кожнай школе горада, але для гэтага патрэбны заявы і актыўнасць саміх бацькоў.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/supratsa-tbm-z-garadzenskim-addzelam-a/

24.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты