Навіны

Ушанаванне Міхала Валовіча адбудзецца 16 чэрвеня

Адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. На ім было вырашана ў нядзелю 16 чэрвеня ў вёсцы Парэчча Слонімскага раёна ўшанаваць Міхала Валовіча (1806-1833) – філарэта, філамата, удзельніка паўстання 1830-1833 гадоў, ваеннай экспедыцыі Юзафа Заліўскага і кіраўніка паўстання 1833 года на Слонімшчыне.

Ушанаванне адбудзецца каля мемарыяльнага знака Міхала Валовіча і яго паплечнікаў на могілках вёскі Парэчча Слонімскага раёна ў 11 гадзін.

Запрашаюцца ўсе жадаючыя ўшанаваць памяць тых, хто змагаўся за Вольнасць Бацькаўшчыны.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ushanavanne-mikhala-valovicha-adbudzets/

27.05.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты