Навіны

Смаргонскі райвыканкам адступіў да “лініі супрацьстаяння”.

Паводле нашай публікацыі http://harodniaspring.org/be/news/15137, Смаргонскі райвыканкам паведаміў мясцоваму праваабаронцу Алесю Дзергачову, што лічыць магчымым прыняць яго прапанову аб пераглядзе рашэння, якім рэгулюецца правядзенне масавых мерапрыемстваў у Смаргоні.

І што ж атрымалася ў выніку перагляду?

Яшчэ у 2011 годзе райвыканкамам для масавых мерапрыемстваў у Смаргоні былі вызначаны два сталых месцы: дэндрасад па вуліцы Савецкай і сквер па вуліцы Сініцкага. Ну а 9 красавіка 2019 г. за №282 мясцовая “вертыкаль” прыняла рашэнне вызначыць дадатковае месца для правядзення масавых мерапрыемстваў пад назвай “Пляцоўка па вуліцы Камінскага, размешчаная перад уваходнай групай мемарыяльнага комплексу па лініі супрацьстаяння пад час Першай сусветнай вайны 1915-1917 гадоў”.

Каментуючы прынятае рашэнне, Алесь Дзергачоў адзначыў, што саступка нязначная. Пры тым новае месца  носіць сімвалічны характар. Ля яго ў 1915-1917 гадах супрацьстаялі Берлін з Масквой, падчас чаго Смаргонь была ўшчэнт знішчана. А праз 102 гады супрацьстаянне па гэтай “лініі” аднавілася. На гэты раз – улады з грамадзянскай супольнасцю, бо гэтае месца, як і вызначаныя ў 2011 годзе, размешчана ў нязручным, маланаведваемым месцы паркавай зоны ля прыватнага жылога  сектара. Ну ніяк улада не адмовіцца ад заганнага  “паркава-садовага” ды “сквернага” прынцыпу вызначэння сталых месцаў для масавых мерапрыемстваў, відавочна, выказваючы сваю непавагу да альтэрнатыўнай думкі ў грамадстве.

Засталася без адказу таксама  прапанова па ліквідацыі неабгрунтаванай дыскрымінацыі насельніцтва, якому рашэннем выканкама ад 25 лістапада  2011 года№1046  забаронена праводзіць масавыя мерапрыемствы там, дзе іх праводзяць дзяржаўныя органы. “Павісла ў паветры” таксама прапанова аб вызначэнні сталых месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў у аграгарадках раёна.

- На жаль, сёння ўлада стварае праблемы для ўстойлівага развіцця Беларусі  ў тых сферах, у якіх  ў еўрапейскіх  краінах нават не ўяўляюць, што іх можна стварыць, - падкрэсліў Алесь Дзергачоў.

Таму змаганне за свабоду сходаў у Смаргоні мусіць быць працягнутае.

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты