Навіны

Еўрапарламенцкія скокі

Ну і стар­та­нуў па­лі­тыч­ны вы­бар­чы цяг­нік у Поль­ш­чы. Стар­та­нуў з са­май вя­лі­кай план­кі — з май­скіх вы­ба­раў у Еў­ра­пар­ла­мент. На во­се­ні ма­ем чар­го­выя вы­ба­ры ў поль­скі пар­ла­мент, а за­тым у на­ступ­ным го­дзе прэ­зі­дэн­ц­кае спаборніцтва. Так што пе­рад на­мі па­лі­тыч­ная лі­ха­ман­ка, якая для са­міх па­лі­ты­каў бу­дзе пе­ры­я­дам уза­е­маз­ніш­чэн­ня. Але і нас, звы­чай­ных гра­ма­дзян-вы­бар­ш­чы­каў не па­кі­не яна збо­ку. То пе­рад на­мі бу­дзе ад­бы­вац­ца та­нец за­ва­рож­ван­ня нас абя­цан­ня­мі, або про­ста тра­гі­ка­ме­дыя з удзе­лам бай­цоў па­лі­тыч­най гуль­ні.

Па ся­мей­ных спра­вах пе­ры­яд з се­ра­ды па вы­бар­чую ня­дзе­лю ўключ­на пра­вёў я ў сва­ёй пуш­чан­скай вёс­цы, та­му, на шчас­це, не быў я аб­ця­жа­ра­ны ін­фар­ма­цый­най вай­ной, якая кі­пе­ла ў ме­ды­ях, а про­ста жыў рэ­аль­на ў вы­бар­чай ці­шы­ні. З пер­с­пек­ты­вы пуш­чы і пры­ро­ды бру­сель­скія вы­ба­ры зда­ва­лі­ся ма­лым эпі­зо­дам на фо­не важ­ных спраў пуш­чан­скіх аба­ры­ге­наў. Ці­шы­ня і пу­стэ­ча ў вёс­цы, на­ват каб і ха­цеў, не да­зва­ля­ла з ні­кім і за­ік­нуц­ца пра па­лі­ты­ку. Але, еду­чы на вё­ску, я заў­ва­жыў, што рэк­лам­ная, пла­кат­ная кам­па­нія тут мі­зэр­ная, бо про­ста па­тэн­цый­ных і рэ­аль­ных вы­бар­ш­чы­каў тут пра­жы­вае жмень­ка. Толь­кі рас­цяж­кі з пас­лом Кшыш­та­фам Юр­ге­лем кра­са­ва­лі­ся ў гмін­ных ся­дзі­бах. «Ага, але за­ця­ты і ўпар­ты, каб па­тра­піць у Еў­ра­пар­ла­мент», — міль­га­ну­ла мне дум­ка, гля­дзеў­шы на яго, як спаг­ля­даў на вы­бар­ш­чы­каў з пло­та ў Ду­бі­чах-Цар­коў­ных. За­тым з па­лі­ты­кай у поў­ным раз­га­ры су­тык­нуў­ся я із­ноў у ня­дзе­лю пас­ля поў­д­ня, ка­лі вяр­нуў­ся ў Бе­ла­сток, каб пра­га­ла­са­ваць і ча­каць вы­ні­каў вы­ба­раў або, трап­ней ска­заў­шы, куль­тур­на-ідэ­а­ла­гіч­на­га пле­біс­цы­ту, бо ўся, зда­ец­ца мне, вы­бар­чая кам­па­нія ў сфе­ры ідэй пра­хо­дзі­ла па­між вы­ба­рам хрыс­ці­ян­скіх, ся­мей­ных каш­тоў­нас­цей ды ле­вай куль­ту­ра­ла­гіч­най і бы­та­вой рэ­ва­лю­цы­яй. З ад­на­го бо­ку Пра­ва і спра­вяд­лі­васць, з дру­го­га — Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя і Вяс­на. Дзве апош­нія гру­поў­кі знач­ную ўва­гу ў сва­ёй вы­бар­чай ак­цыі прыс­вя­ці­лі ме­на­ві­та ген­дэр­ным праб­ле­мам. ПіС сваю ак­тыў­насць бу­да­ваў на са­цы­яль­на-эка­на­міч­ных рэ­фор­мах, уве­дзе­ных ура­да­мі Бэ­а­ты Шыд­ла і Ма­тэ­ву­ша Ма­ра­вец­ка­га. З гэ­тай су­тыч­кі, як ста­ла вя­до­мым у па­ня­дзе­лак ра­ні­цай, пе­ра­мож­цам ста­ла Пра­ва і спра­вяд­лі­васць, а бы­лая прэм’­ер-мі­ністр Бэ­а­та Шыд­ла ста­ла аб­са­лют­ным пе­ра­мож­цам у маш­та­бе Поль­ш­чы, на­бі­ра­ю­чы звыш паў­мі­льё­на га­ла­соў. Вы­нік бы­лой прэм’­ер ёсць боль­шы ад коль­кас­ці га­ла­соў, якія зда­бы­лі не­ка­то­рыя гру­поў­кі ў маш­та­бе кра­і­ны. Гра­ма­дзя­не сва­ёй вы­со­кай вы­бар­чай яў­кай (на вы­ба­ры пай­ш­ло 45% вы­бар­ш­чы­каў) і ад­да­дзе­ны­мі га­ла­са­мі та­кім чы­нам вы­ка­за­лі так­са­ма да­вер па­лі­ты­цы ўра­да. Да­рэ­чы, вы­со­кая вы­бар­чая яў­ка бы­ла ва ўсіх кра­і­нах Еў­ра­са­ю­за і ў ся­рэд­нім пе­ра­вы­сі­ла 50 пра­цэн­таў.

У вы­ні­ку ра­шэн­ня вы­бар­ш­чы­каў раск­лад га­ла­соў у Поль­ш­чы на вы­ба­рах у Еў­ра­пар­ла­мент ад 26 мая вы­гля­дае наступным чынам: Пра­ва і спра­вяд­лі­васць 45,38%, Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя — 38,47%, Вяс­на — 6,06%, Кан­фе­дэ­ра­цыя — 4,55%, Ку­кіз-15 — 3,69%, Ле­ві­ца Ра­зам — 1,24%. Па­вод­ле пе­ра­лі­ку га­ла­соў ПіС ат­ры­мае 27 ман­да­таў, КЕ — 22, Вяс­на 3 ман­да­ты. Та­кім чы­нам ПіС ат­ры­маў пер­шую, гі­ста­рыч­ную пе­ра­мо­гу ў еў­ра­пар­ла­мен­ц­кіх вы­ба­рах. Пры на­го­дзе із­ноў вель­мі ві­да­воч­ным ста­ла, што за­раз боль­шасць пе­рад­вы­бар­чых апы­тан­няў з’яў­ля­ец­ца толь­кі па­лі­тыч­ным за­ка­зам, а не рэ­аль­ны­мі ад­ка­за­мі рэс­пан­дэн­таў. Так­са­ма вы­ні­кі апы­тан­няў у сам дзень вы­ба­раў, па­да­дзе­ных пас­ля зак­рыц­ця вы­бар­чых участ­каў, ад­роз­ні­ва­юц­ца ад тых па­да­дзе­ных ра­ні­цай Цэн­т­раль­най вы­бар­чай ка­мі­сі­яй. Най­больш прай­г­ра­най з’яў­ля­ец­ца тут край­не пра­вая Кан­фе­дэ­ра­цыя, якая ве­ча­рам він­ша­ва­ла ся­бе з ува­хо­дам у Еў­ра­пар­ла­мент, а над ра­ні­цай му­сі­ла пры­няць да ве­да­ма свой прой­г­рыш. Та­кія, а не ін­шыя вы­ні­кі вы­ба­раў прад­вяш­ча­юць нам са­праў­ды га­ра­чую па­лі­тыч­ную во­сень. Ці­ка­ва як та­таль­ная апа­зі­цыя па­ды­дзе да та­ко­га ра­шэн­ня вы­бар­ш­чы­каў і ці ў змо­зе пра­іс­на­ваць Еў­ра­пей­ская ка­а­лі­цыя як адзі­ны ка­мі­тэт. Зда­ец­ца, што не, бо цяж­ка са­бе ўя­віць, каб Поль­ская ся­лян­ская пар­тыя не пай­ш­ла са­ма­стой­на на вы­ба­ры. Але гэ­та во­сень, а за­раз Еў­ра­пей­скі пар­ла­мент ча­ка­юць но­выя вык­лі­кі.

Яў­ген ВА­ПА

31.05.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты