Навіны

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на чэрвень 2019 году

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на чэрвень 2019 году

1 чэрвеня

Міжнародны дзень абароны дзяцей.

585 гадоў таму (1434) – У Гарадку (Рускае ваяв.) памёр вялікі князь і кароль Ягайла (нар. каля 1348).

3 чэрвеня

95 гадоў таму (1924) – У в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Іван Тарасюк, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47.

4 чэрвеня

35 гадоў таму (1984) – Памёр Іван Хомчык, удзельнік беларускага патрыятычнага падпольля на Слонімшчыне ў 1946-47. Пахаваны ў в. Глоўсевічы (Слонімскі р-н).

5 чэрвеня

Міжнародны дзень аховы навакольнага асяроддзя.

6 чэрвеня

200 гадоў таму (1819) – У Сьвіслачы адкрылася гімназія.

7 чэрвеня

35 гадоў таму (1984) – Памёр Іван Мазалеўскі (нар. у 1894 у в. Вайнілавічы Мастоўскага р-ну), беларускі народны казачнік.

9 чэрвеня

210 гадоў таму (1809) – Памёр Францішак Хамінскі (дата нар. невядомая), пісьменнік, грамадзкі дзеяч. Нарадзіўся на Слонімшчыне.

100 гадоў таму (1919) – На зьезьдзе была ўтворана Цэнтральная беларуская рада Віленшчыны і Гарадзеншчыны.

90 гадоў таму (1929) – У Гародні пачаўся так званы працэс 75-і – суд, арганізаваны польскімі ўладамі над дзеячамі заходнебеларускага вызвольнага руху (доўжыўся да 21 чэрвеня 1929 г.).

10 чэрвеня

225 гадоў таму (1794) – У Гародні ўтвораная Цэнтральная дэпутацыя Вялікага Княства Літоўскага –  выканаўчы орган паўстаньня 1794 г.

13 чэрвеня

160 гадоў таму (1859) – У Лідзе нарадзіўся Канстанцін Горскі, кампазітар, музыкант-скрыпач.

20 гадоў таму (1999) – У Варшаве Папа Ян Павал ІІ абвесьціў пра 108 новых блаславёных, мучанікаў ІІ сусьветнай вайны. Сярод іх 12 асобаў зь Беларусі.

14 чэрвеня

385 гадоў таму (1634) – Паміж Рэччу Паспалітай і Расейскай дзяржавай была падпісана Палянаўская мірная дамова.

16 чэрвеня

20 гадоў таму (1999) – Памёр Мікола Нікан, настаўнік, вайсковец, дзеяч беларускай эміграцыі (Вялікабрытанія, Аўстралія). Выкладаў у 1930-ыя на настаўніцкіх курсах у Гародні. Пахаваны ў Мэльбурне.

18 чэрвеня

130 гадоў таму (1889) – У Ваўкавыску нарадзіўся Уладзімер Каліноўскі (расстраляны ў савецкім зьняволеньні (1940-?)), беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст.

19 чэрвеня

350 гадоў таму (1669) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Міхал Вішнявецкі (кіраваў да 10.11.1673).

105 гадоў таму (1914) – У Ашмяне нарадзіўся Уладзімір Рубацкі, летувіска-беларускі сьпявак.

95 гадоў таму (1924) – У в. Бычкі (Ушацкі р-н) нарадзіўся Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. З 1947 па 1978 жыў і працаваў у Гародні.

20 чэрвеня

225 гадоў таму (1794) – Каля Міру адбыўся бой паміж паўстанцамі Касьцюшкі і расейскім войскам.

105 гадоў таму (1914) – У в. Дзяляцічы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Чабатар, удзельнік БКА, дзеяч беларускай эміграцыі (Аўстралія).

22 чэрвеня

100 гадоў таму (1919) – У Гародні выйшла газэта “Родны край” (выдавалася да 19.7.1919, была забароненая на 6-ым нумары).

25 чэрвеня

225 гадоў таму (1794) – Бой паміж паўстанцамі Касьцюшкі і расейскім войскам ля мястэчка Солы (Смургонскі р-н).

125 гадоў таму (1894) – У в. Мішуковічы (Івейскі р-н) нарадзіўся Антон Ус, беларускі і расейскі грамадзка-культурны дзеяч.

26 чэрвеня

200 гадоў таму (1819) – У Вільні памёр Францішак Нарвойш, асьветнік, багаслоў, філосаф, матэматык. Жыў і працаваў у Гародні.

27 чэрвеня

235 гадоў таму (1784) – Нарадзіўся (Піншчына) Леан Бароўскі, літаратуразнавец, педагог. У 1807-11 быў выкладнікам паэтыкі і рыторыкі ў Сьвіслацкай гімназіі.

100 гадоў таму (1919) – У в. Бігосава (Віцебшчына) бальшавікамі расстраляны Міхал Буклярэвіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, грамадзкі дзеяч. 24.3.1920 урачыста перапахаваны ў Іказьні (Браслаўскі р-н). Нараджэнец в. Лінгі (Вараноўскі р-н).

29 чэрвеня

45 гадоў таму (1974) – У Карэлічах адчынены краязнаўчы музей.

 

 

31.05.2019

Відэа

праваабарончыя сайты