Навіны

Выкіды яшчэ не запушчанага завода АКБ ужо перавышаюць нормы

На заводзе «АйПаўэр» пад Берасцем, які працуе ў рэжыме пусканаладкі, зафіксаваныя перавышэнні нормаў выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, такія дадзеныя пацвердзіла і «Брэсцкая газета».

«Берасцейскі абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя пачаў адміністрацыйны працэс па факце перавышэння выкідаў. Калі парушэнні будуць і надалей, забяром дазвол на выкіды», — заявіў напярэдадні намеснік міністра прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут, адказваючы падчас прамой лініі на пытанне берасцейскага актывіста Дзмітрыя Бекалюка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота  www.b-g.by

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/vykidy-yashche-ne-zapushchanaga-zavoda-akb/

09.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты