Навіны

255 рублёў штрафу за плакат “Мёртвая Дзітва”

Лідскі раённы суд прысудзіў грамадскіх актывістаў Сяргея Пантуса і Вітольда Ашурка да штрафу ў 10 базавых велічын за тое, што яны выйшлі да райвыканкаму з плакатам “Мёртвая Дзітва”.

Па іх словах яны гэта зрабілі, з мэтаю звярнуцца да ўладаў, каб тыя прынялі меры па спыненні атручавання ракі Дзітва, якое адбываецца праз зліў нечыстотаў з ачышчальных збудаванняў Лідскай жыллёва-камнуальнай гаспадаркі. А таксама, каб папярэдзіць жыхароў рэгіёну аб экалагічнай небяспецы.

Гаворыць удзельнік акцыі Сяргей Пантус:

– Мы сваёй мэты ў дадзеных умовах дасягнулі. Улічваючы той рэзананс, які па гэтай справе разышоўся. Афіцыйна аб’яўлена, што гэта тэхнагенная прычына забруджвання Дзітвы. Мы наўмысна ішлі на гэтае дробнае парушэнне заканадаўства. Выхаду ў нас не было, і мы прынялі рашэнне такім чынам прыцягнуць увагу, нават не столькі грамадскасці, сколькі кіраўніцтва раёна, кіраўніцтва гэтых службаў, якія адказныя за гэта, – рабіце хоць што-небудзь, хоць праз тое, што нас аштрафуюць.

Такога ж суда за інфармацыйную акцыю чакае і гісторык Мечыслаў Супрон. Які выйшаў у Гародні з плакатам “Нёман атручаны Лідскім ЖКГ”. Таксама з мэтаю прыцягнення ўвагі да экалагічнай катастрофы, якая адбываецца на Лідчыне на рэках Лідзейка, Дзітва і Нёман.

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/255-rublyou-shtrafu-za-plakat-myortvaya-dzi/

21.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты