Навіны

Ці будзе ў Гародні шыльда ў гонар Стэфана Баторыя?

Гісторык і краязнаўца Мечыслаў Супрон атрымаў адказ ад гарадзенскіх уладаў наконт аднаўлення шыльды прысвечанай каралю Стэфану Баторыю. Усталяваная ў 1933 годзе і пашкоджаная за Саветамі, яна захавалася на будынку цяперашняга Гуманітарнага каледжа.

Чыноўнікі лічаць немэтазгодным аднаўленне гэтай шыльды:

– На шыльду на вуліцы Леніна была ўсталявана пластыкавая шыльда з указаннем тых устаноў, якія там знаходзіліся. Паднялася хваля абурэння з-за таго, што гэта шыльда была напісана на расейскай мове і там не згадваліся беларускія ўстановы, якія знаходзіліся там у 1919 годзе. Па-другое, гэта шыльда закрывала аўтэнтычную мармуровую – з нейкага чорнага каменю, арыгінальную шыльду, якая была ўсталявана ў 1933 годзе ў гонар 400-годдзя з дня нараджэння Стэфана Баторыя. 

Мечыслаў Супрон мяркуе, што ўлады не адновяць шыльду, бо яна была ўсталявана палякамі:

– Я лічу, што ўлады проста пабаяліся рабіць такі крок па рэстаўрацыі гэтай шыльды, бо ў арыгінале тэкст на табліцы быў на польскай мове. Усталёўвала яе польская міжваенная ўлада, якая для нашай улады з’яўляецца свайго кшталту чужароднай.

У адказе таксама пазначана, што ўшанаванне памяці Стэфана Баторыя ў выглядзе шыльды або помніка магчыма на тэрыторыі Старога замку.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/kultura/tsi-budze-u-garodni-shylda-u-gonar-stefa/

22.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты