Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека ў Беларусі.

Падзея: 20 чэрвеня адзначаецца Сусветны дзень бежанцаў. Эніра Браніцкая, каардынатарка напрамку па абароне замежных грамадзян і асобаў без грамадязнства ў Human Constanta, распавядае пра бежанцаў у Беларусі.

Каментар: У Мінску павысіліся затрыманні вулічных музыкаў. Міліцыянты пры гэтым канфіскоўваюць іх інструменты. Удзельнікі аднаго музычнага гурта дзеляцца сваім вопытам узаемадзеяння з мінскай міліцыяй.

Каментар эксперта: У Еўропе да жывёл ставяцца як да істоты з пачуццямі, а ў Беларусі — як да маёмасці. Брыджыт Бардо занепакоеная гэтым. Яе паплечніца Брыджыт Олуа наведала Мінск, каб актуалізаваць гэтую тэму. Разам з дэлегацыяй прыехалі прадстаўніцы з Украіны і Латвіі, каб падзяліцца сваім досведам абароны правоў жывёл. А сітуацыю ў Беларусі каментуе Вольга Карпава, старшыня арганізацыі “Зоошанс”.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні Irdorath.

 

http://spring96.org/be/news/93295

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты