Навіны

Суд над Мечыславам Супронам адбудзецца 10-га ліпеня

Такіх доўгіх расцяжак па часе, паміж складзеным пратаколам за вулічную несанкцыянаваную акцыю і датай правядзення суда Гародня не памятае. Асабліва, калі справа тычыцца грамадска-палітычных актывістаў, публічных выступаў, акцый і пікетаў.

Менавіта такі адзіночны пікет і правёў Мечыслаў Супрон супраць забруджвання Нёману. Экалагічная тэматыка ў акцыях пратэсту ў апошні час для Беларусі не рэдкасць. Не абмінула яна і Гарадзеншчыну. І ў самой Гародні 18-га чэрвеня гісторык Мечыслаў Супрон правёў адзіночны пікет, вывесіўшы на мосце праз Нёман расцяжку з надпісам “Нёман атручаны лідзкім ЖКХ”.

На гэты учынак Мечыслаў пайшоў пасля таго, як пасля купання ў Нёмане ў яго сына ўзнялася тэмпература а ў яго самога праявілася скураная хвароба, што было засведчана ў гарадзенскім скурвендыспансеры.

Пратакол на гісторыка Супрона склалі, апытанне зрабілі, усе неабходныя працэдуры выканалі. А вось суд адцягнулі ажно на такі далёкі перыяд, каб хіба што не сапсаваць статыстыку пакаранняў уласных грамадзян пад час Еўрапейскіх гульняў.

Ну а як гульні скончацца, то гульні скончацца…

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты