Навіны

Ці з’явіцца ў Гародні аўташкола для людзей з інваліднасцю?

Гарадзенец стварыў петыцыю і дамагаецца дкрыцця аўтакурсаў для людзей з інваліднасцю. 

Аляксей Лук’янчык хоча, каб у горадзе з’явілася аўташкола для людзей з інваліднасцю. Па словах актывіста, падобныя аўташколы і курсы існуюць за мяжой, а таксама ў сталіцы:

– Гэта датычыцца мяне напрасткі, бо я з дзяцінства чалавек з асаблівымі патрэбамі – у мяне недзеяздольная левая рука. Мне з дзяцінства падавалася, што кіраванне аўтамабілем – гэта такая недасяжная мара. Можна сказаць змірыўся з гэтым, але зараз у мяне з’явіўся вольны час. Скончыў універсітэт, пайшоў на працу, з’явіўся час і я вырашыў гэтым заняцца. Ведаю, што ў Еўропе гэта магчыма – людзі кіруюць. Калі пачаў абтэлефаноўваць аўташколы, проста ўбіў у Googlie, абтэлефаноўваю, мне ўжо па першым нумары сказалі нават не шукаць.

На думку маладзёна, другая мэта петыцыі – гэта паказаць, што людзі з інваліднасцю маюць такія самыя правы, як і іншыя грамадзяне Беларусі:

– Трэба трыццаць, каб яе адправілі далей. Тут яшчэ другое пытанне, якое трэба заявіць. Ёсць негатыў, бо заяўляюць, што гэта небяспечна, як для кіроўцы, так і для ўсіх навакольных, таму не трэба такога. Калі не было, то не было. З«явілася думка, што другая мэта заявіць, што ў грамадстве ёсць такія людзі, якія таксама хочуць жыць, як усе. Правы роўныя і калі ёсць людзі, якія не могуць кіраваць, то так. Калі непрацаздольныя нага, рука, вока, то чаму яны не могуць кіраваць?

Пасля збору 30-ці подпісаў петыцыя будзе накіравана ў гарвыканкам, а таксама ў гарадзенскае ўпраўленне ДАІ. Аляксей Лук’янчык спадзяецца, што ўлады гораду ды аўташколы даведаюцца пра патрэбу людзей з інваліднасцю і ў горадзе з’явіцца аўташкола, дзе чалавек з інваліднасцю зможа атрымаць правы кіроўцы.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/tsi-zyavitstsa-u-garodni-autashkola-dlya-lyud/

25.06.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты