Навіны

Смуродныя інтарэсы

На па­чат­ку, так як ты­дзень ра­ней, яш­чэ не­каль­кі слоў пра жа­ру і на­зі­ран­ні з тым звя­за­ныя. Аф­ры­кан­скае над­вор’е не дае про­ста ды­хаць лю­дзям і кож­най жы­вё­ле. Спё­ку знач­на ляг­чэй усё ж та­кі пе­ра­но­сіць у вя­ско­вай пра­сто­ры чым­сь­ці на шо­стым па­вер­се бе­ла­стоц­ка­га му­раш­ні­ка. Ад­чу­ваю тут ся­бе кры­ху як у ней­кай печ­цы, якая ап­ра­ча не­вы­нос­най тэм­пе­ра­ту­ры, пры­но­сіць гук ма­шын з ву­лі­цы і круг­ла­су­тач­ны, га­лос­ны шум кан­ды­цы­я­не­раў, уста­ноў­ле­ных на да­ху су­сед­ня­га мар­ке­та. У та­кім су­па­дзен­ні га­вор­ка пра ве­ча­ро­вы ад­па­чы­нак ці зда­ро­вы сон гэ­та да­лё­кая няп­раў­да. На мае заў­ва­гі ў мар­ке­це на­конт праз­мер­на­га гу­лу іх­ніх кан­ды­цы­я­не­раў і пат­рэ­бе іх пры­ці­шэн­ня ўсе па­сы­ла­юць мяне мяк­ка ка­жу­чы ту­ды, ку­ды не заг­ля­дае сон­ца на­ват у спё­ку. Зноў ліш­нія нер­вы і пэў­на не­аб­ход­най бу­дзе ней­кая ад­мі­ніст­ра­цый­ная ва­ла­кі­та. На­ват, пі­шу­чы гэ­тыя сло­вы, моц­ны гул про­ста за­лі­ваў маю ква­тэ­ру і не­вы­нос­на ціс­нуў на маз­гі. От та­бе і пры­ваб­лі­выя вы­га­ды га­рад­ско­га жыц­ця. Але тут я ні­ко­га не ві­на­ва­чу, толь­кі сам да ся­бе ма­гу мець прэ­тэн­зію за тое, дзе вы­браў мес­ца для жыц­ця.

Та­му з вя­лі­кай ува­гай ад­соч­ваю за­раз і пад­т­рым­лі­ваю пра­тэст жы­ха­роў вё­скі Ду­бі­чы-Асоч­ныя і су­сед­ніх мяс­цо­вас­цей, якія не хо­чуць у ся­бе па­бу­до­вы прад­пры­ем­ства, якое хо­ча спаль­ваць зво­жа­ныя з усёй Поль­ш­чы шы­ны. Дзе Рым, а дзе Крым? — ха­це­ла­ся б за­пы­тац­ца. Ча­му ін­ве­стар пры­кме­ціў аку­рат гэ­тую не­вя­лі­кую, бе­ла­ру­скую вё­ску ў бліз­кай ад­лег­лас­ці да Бе­ла­веж­скай пуш­чы, цяж­ка зда­га­дац­ца. А мо­жа хтось­ці з гмін­ных ці па­вя­то­вых улад у імя цы­ві­лі­за­цый­на­га пра­грэ­су сам за­пра­па­на­ваў гэт­кую ла­ка­лі­за­цыю? За­раз спа­да­ры­няй войт гай­наў­скай гмі­ны му­сіць быць пры­ня­та ра­шэн­не, ці даць зго­ду на ін­ве­сты­цыю, якая мо­жа стаць эка­ла­гіч­най бом­бай на кар­це Гай­наў­ска­га па­ве­та. Са­мае важ­нае, што лю­дзі аб­са­лют­на ўпэў­не­ны ра­шу­ча ба­ра­ніць пра­ва быць гас­па­да­ра­мі на сва­ёй зям­лі і жыць так, каб бы­ло ім бяс­печ­на, а пры­тым не апы­нуц­ца ў заб­ру­джа­ным ася­род­дзі. Жы­ха­ры гэ­тых ма­лых бе­ла­ру­скіх вё­сак ужо спаз­на­лі, што аба­зна­чае сму­род­нае па­вет­ра і эпі­дэ­мі­я­ла­гіч­ная па­гро­за дзя­ку­ю­чы аг­ра­мад­ным сві­на­ком­п­лек­сам у су­сед­нім Ста­рым Бе­ра­зо­ве ці Шчы­тах. Аф­ры­кан­ская чу­ма сві­ней на­нес­ла са­мыя стра­ты для іх­няй унут­ра­на-ся­мей­най гас­па­дар­кі, ці для ўзні­ка­ю­ча­га аг­ра­ту­рыз­му. Фак­тыч­ная лік­ві­да­цыя хат­няй га­доў­лі сві­ней на свае пат­рэ­бы ста­ла сум­най рэ­аль­нас­цю. Эка­ла­гіч­ная сель­ска­гас­па­дар­чая вы­твор­часць і ту­ры­стыч­ны мік­ра­біз­нес для жы­ха­роў гэ­та­га на­ва­кол­ля з’яў­ля­ец­ца ад­ным са спо­са­баў за­бяс­пе­чыць са­бе са­ма­стой­нае жыц­цё–быц­цё, жыц­цё і бу­ду­чы­ню на сва­ёй баць­каў­ш­чы­не, а не ў по­шу­ках шчас­ця ў эміг­ра­цый­ных ван­д­роў­ках.

Усе вон­ка­выя эк­с­пер­ты­зы ма­юць быць за­вер­ша­ны да па­ло­вы лі­пе­ня. Та­ды на іх ас­но­ве гмін­ныя ўла­да­ры пры­муць ра­шэн­не. З гі­сто­рыі та­ко­га кштал­ту па­бу­доў і ін­ве­сты­цый, якія ня­суць эка­ла­гіч­ную паг­ро­зу, здаў­на вя­до­ма пра ра­зы­хо­джан­ні ду­мак на­ня­тых эк­с­пер­таў, а ла­гіч­ны­мі фак­та­мі з бо­ку аба­ра­ня­ю­чых­ся мяс­цо­вых лю­дзей. Хто пла­ціць, той за­каз­вае мі­лую яму сэр­цу і ка­шаль­ку му­зы­ку. Та­му тут пат­рэб­ная вя­лі­кая піль­насць жы­ха­роў Ду­біч-Асоч­ных у су­тык­нен­ні з юры­дыч­на-ад­мі­ніст­ра­цый­ным све­там па­пер і фар­му­лё­вак. Доб­ра па­мя­та­ем, што за ад­ной кроп­кай, ко­скай ці слоў­цам не так зра­зу­ме­лым мо­гуць ста­яць не­ка­рыс­ныя пас­ля­доў­нас­ці. Ка­лі прыг­ля­да­ю­ся гэ­тай сі­ту­а­цыі, не ма­гу зра­зу­мець, на­вош­та гай­наў­скія гмін­ныя ці па­вя­то­выя ўла­ды вы­кід­ва­юць ця­гам апош­ніх дзя­сят­каў га­доў не­ма­лыя ты­ся­чы гро­шай сва­іх па­дат­кап­ла­цель­ш­чы­каў на чар­го­выя эка­ла­гіч­на-ту­ры­стыч­ныя стра­тэ­гіі мяс­цо­ва­га раз­віц­ця, якія ў су­тык­нен­ні з рэ­аль­нымі праб­ле­мамі з’яў­ля­юц­ца ні­ко­му не­пат­рэб­ны­мі кар­т­ка­мі па­пе­ры. Гэ­та ж про­ста гро­шы на ве­цер, або на бан­каў­скія ра­хун­кі ўся­ка­га ро­ду спе­цы­я­лі­стаў, ці зна­ё­мых тру­са. Ка­лі не ве­ры­це, па­шу­кай­це ў ін­тэр­нэ­це і пра­чы­тай­це, што ме­ла ўжо зда­рыц­ца ў Гай­наў­скім па­ве­це, а што з гэ­та­га ат­ры­ма­ла­ся. Ну што ж, па­пе­ра мо­жа ўсё выт­ры­маць, але лю­дзі і пры­ро­да мо­гуць за­стац­ца ашу­ка­ны­мі і зня­ва­жа­ны­мі. Але я ве­ру, што яны аба­ро­няць сваё.

Яў­ген ВА­ПА

07.07.2019

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты