Навіны

Што дазволена быку-2

Віталь Валадзько атрымаў чарговы адказ з міліцыі на сваю чарговую скаргу пра тое, што міліцэйская машына прыпаркавалася на зялёным масіве, ў горадзе, дзе побач было багата іншых месцаў для паркоўкі. Але міліцэйская машына выбрала месца ў цяньку, на газоне, у тым месцы, дзе звычайны смяротны шафёр без пакарання не абышоўся б.

Пра гэта "Гарадзенская вясна" паведамляла ў артыкуле “Што дазволена быку?”.

Нагадаем, што на першую скаргу спадару Віталю з Пружанскага РАУСа за подпісам часова выконваючага абавязкі начальніка Пружанскага РАУСа падпалкоўніка міліцыі І.В.Сандрыгайлы адказалі, нібыта аператыўная машына можа дазволіць сабе парушыць пэўныя правілы. Праўда забыліся паведаміць, якая аператыўная неабходнасць была вытоптваць траву ў горадзе, і ці была яна ўвогуле.

Можа Віталя Валадзько і задаволіў бы такі адказ праваахоўнікаў, каб наступны раз у гэтым жа самым месцы, у цянёчку, зноўку на газоне, ён не заўважыў другую міліцэйскую машыну. Валадзько сфатаграфаваў і яе ды зноў паслаў скаргу.

– Адказ з Пружанскага РАУСа я атрымаў амаль такі ж, – кажа Ваталь Валадзько. – Розніца невялікая. Паведамілі, што правялі праверку і адміністратыўную справу зачынілі ў сувязі з адсутнасцю ў шафёра міліцэйскай машыны складу правапарушэння. Розніца ў гэтым адказе толькі ў подпісу. Зараз яго падпісаў ужо начальнік аддзела А.В.Гук.

 

УПРАЎЛЕННЕ ЎНУТРАНЫХ СПРАЎ                            УПРАВЛЕНИЕ ВНУТРЕННИХ  ДЕЛ

           БРЭСЦКАГА АБЛАСНОГА                                            БРЕСТСКОГО ОБЛАСТНОГО

           ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА                                    ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

 

    АДДЗЕЛ УНУТРАНЫХ СПРАЎ                              ОТДЕЛ ВНУТРЕННИХ  ДЕЛ

                ПРУЖАНСКАГА РАЁННАГА                               ПРУЖАНСКОГО РАЙОННОГО

                ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА                           ИСПОЛНИТЕЛЬНОГО КОМИТЕТА

      вул. Савецкая, 36, 225133, г. Пружаны                                      ул. Советская, 36,  225133,  г. Пружаны

         тэл.: 8(01632) 9 20 10, факс: 7 36 25                                          тел.:  8(01632) 9 20 10, факс: 7 36 25

           email: pruzhani_rovd@uvd.brest.by                                               email: pruzhani_rovd@uvd.brest.by

 

04.07.2019 № В-13эл                              

                                                                          Валадзько В.П.

               ira.volodzko@gmail.com

Адказ на зварот

Віталь Паўлавіч!

Ваш электронны зварот ад 29.06.2019 разгледжаны ў адпаведнасці з артыкулам 25 закона ад 18.07.2011 № 300-З «Пра звароты грамадзян і юрыдычных асоб».

Па Вашым паведамленні ад 04.06.2019 пра тое, што на «зялёнай зоне» прыпаркаваны службовы аўтамабіль праведзена праверка. Адказ накіраваны ў Ваш адрас вых. № ЕК 2555 ад 14.06.2019 з парадкам яго абскарджання.

Па Вашым паведамленні ад 21.06.2019 пра тое, што службовы аўтамабіль  УАЗ бартавы нумар 2266 парушае правілы дарожнага руху (знаходзіцца на «зялёнай зоне») праведзена праверка ў рамках адміністрацыўнага заканадаўства. 28.06.2019 вынесена пастанова пра спыненне справы аб адміністрацыйным правапарушэннi ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні кіроўцы службовага аўтамабіля парушэнняў ПДР.  Адказ накіраваны ў Ваш адрас вых. № ЕК 2902 от 28.06.2019.

Таксама паведамляю, што паводле часткі 2 ст. 12.1-1 Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях скарга павінна быць падпісана асобай, якая падае скаргу, або яе прадстаўніком.

У выпадку нязгоды з прынятым рашэннем Вы маеце права абскардзіць яго начальніку ЎУС Брэсцкага аблвыканкама (вул. Камуністычная, д. 28, г. Брэст).

Начальнік аддзела                                                                      А.В.Гук

91857 Немiровiч

 

 Ну што ж, міліцыі ў нас шмат, таму падпісваць ёсць каму. Можа калі і міністр падпіша. Бо Віталя Валадзько подпіс не асабліва цікавіць, ён не згодны з зместам афіцыйнага ліста. І збіраецца высвятляць ці можна ездзіць у горадзе па зялёных масівах у вышэйстаячых інстанцыях.  

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты