Навіны

Алесь Бяляцкі: Важна, каб мемарыял у Свіслачы быў адноўлены

У Свіслачы праводзяць даследаванне магілы Віктара Каліноўскага. Эксгумацыя парэшткаў брата Кастуся Каліноўскага, які пахаваны ў мястэчку Свіслач пад Гародняй, неабходная дзеля экспертызы па ідэнтыфікацыі парэшткаў, знойдзеных у Вільні ў мінулым годзе, і якія, як мяркуецца, належаць Кастусю Каліноўскаму.

Па словах кіраўніка Праваабарончага цэнтру „Вясна” Алеся Бяляцкага, гэта справа вельмі важная, але і вельмі адказаня. Ён параўнаў сённяшнюю сітуацыю з праблемай пераносу парэшткаў паэта Максіма Багдановіча з Ялты, дзе ён памёр у 1917 годзе, у Менск, якой прыйшлося займацца амаль 30 гадоў таму.

– Напачатку дзевяностых гадоў на ўзроўні Міністэрства культуры паўстала пытанне пераносу парэшткаў Максіма Багдановіча ў Менск. Я тады быў дырэктарам Музея Максіма Багдановіча. Мы прыйшлі тады да высновы, што лепш не чапаць гэтае пахаванне. Бо сапраўды адбыўся вельмі моцны землятрус у канцы 20-х гадоў. А ўлічваючы, што адразу месца не было пазначана, а яго пазначалі фактычна праз дзесяць гадоў пасля смерці Максіма эксперыментальным шляхам, прыкладаючы шыльдачку, якая валялася проста, да бліжэйшых крыжоў, і вызначалі, куды яна больш падыходзіць. Таму мы вырашылі не чапаць таго пахавання. 

І быў другі важны аргумент, што перанос у Менск парэшткаў Максіма Багдановіча не адыграў бы той важнай сімвалічнай ролі, якую павінен адыграць перанос парэшткаў вялікага класіка беларускай літаратуры. Бо дзяржава не надавала гэтаму патрэбнай увагі. Так застаецца і да гэтай пары.

Што тычыцца сітуацыі з Кастусём Каліноўскім, то мне здаецца, для нас было б вельмі важна ведаць, што ў Вільні  будуць перапахаваныя ягоныя парэшткі. І калі гэта будзе вядома на 100%,  значыць, мы сапраўды можам туды ехаць і ўшаноўваць яго. Для нашай гісторыі, для дэмакратычнай Беларусі, для незалежнай Беларусі ягоная асоба выключна важная. Ён быў прадвеснікам нашай незалежнасці.

На жаль, грамадскасць адхіленая ад працэсу ідэнтыфікацыі парэшткаў Віктара Каліноўскага. Так не павінна быць. І вельмі важна, каб той мемарыял у Свіслачы, які зараз ёсць, быў адноўлены.

Гэта вельмі важны момант, за якім грамадства павінна сацыць, – падкрэсліў Алесь Бяляцкі.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ales-byalyatski-vazhna-kab-memaryyal-u-svi/

09.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты