Навіны

Раскопкі магілы Віктара Каліноўскага ў Свіслачы. (Другі дзень). (Фота)

У Свіслачы на магіле Віктара Каліноўскага, брата кіраўніка паўстання 1863-64-х гадоў Кастуся Каліноўскага пачаўся другі дзень раскопак. Назіральнікі ад грамадскасці, гарадзенскі праваабаронца, журналіст і публіцыст Уладзімір Хільмановіч і мясцовы свіслацкі грамадска-палітычны актывіст Юрась Глебік пільна сочаць за працэсам, бо ў грамадскасці Беларусі ёсць пэўныя пытанні да таго, чаму працэдура эксгумацыі і раскопкі на магіле Віктара Каліноўскага не асвятляліся ад пачатку шырока ў прэсе. Бо падзея гэта знакавая.

Ну і як вядома, гэтая магіла ёсць месцам ушанавання памяці паўстанцаў і ўсіх герояў палеглых за Беларусь, за якое ўлады штогод пераследуюць і караюць удзельнікаў гэтага знакавага для беларусаў ушанавання.  

У першы дзень быў дэмантаваны камень з крыжам, меншы камень з крыжам, знятая плітка і верхні слой зямлі. Ідзе праліўны дождж, але працы працягваюцца. Раскоп быў накрыты тэнтам і магілу цэлую ноч ахоўвала міліцыя.

Раскопкі вядуць антраполаг Мікалай Памазанаў і археолаг Вадзім Кошман.

Літоўскі бок навукоўцаў узначальвае прафесар антрапалогіі Вільнюскага ўніверсітэту Рымантас Янкаўскас.

Літоўскі бок спадзяецца па парэштках Віктара Каліноўскага ідэнтыфікаваць яго брата Кастуся Каліноўскага, урачыстае перазахаванне парэшткаў якога адбудзецца ў гэтую восень у Вільні.

Мясцовыя людзі цікавяцца тым, што адбываецца на могілках.

Прадстаўнікі Следчага камітэту не шматслоўныя, і сёння іх пакуль што мала.

Нагадаем, як паведаміў прадстаўнік грамадскасці Уладзімір Хільмановіч, прадстаўнікі Следчага камітэту Рэспублікі Беларусь паабяцалі, што па заканчэнні работ помнік на магіле будзе адноўлены.

Гарадзенская вясна будзе працягваць сачыць за працэсам і інфармаваць грамадскасць.

Глядзі па тэме:

Жарсці па Каліноўскім у Свіслачы

 

На магіле Віктара Каліноўскага ў Свіслачы пачаліся работы па эксгумацыі парэшткаў

 

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты