Навіны

Станіслаў Шушкевіч: Кіраваць навукай павінны навукоўцы

Былы старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч лічыць, што ў цяперашняй Беларусі шмат годных навукоўцаў, якія сумленна выконваюць сваю працу.

Аднак з боку афіцыйных прадстаўнікоў сферы навукі хапае ліслівасці і бяздумнага служэння правячаму рэжыму.

– У арганізацыйным плане ў навуцы заўсёды былі складанасці. Кіраваць навукай павінны навукоўцы. У нас, згодна з беларускім заканадаўствам, Акадэмія навук падпарадкаваная прэзідэнту, а справаздачу здае Савету міністраў. Калі я быў на сесіі, і там выступаюць акадэмікі і кажауць, што да іх прыедзе прэзідэнт і падкажа, чым ім найлепей займацца, то для мяне гэта гаворыць пра дрэнны стан той навукі, прадстаўнікі якой робяць такія заявы.

Станіслаў Шушкевіч лічыць, што беларуская навука ўсё адно мае нямала якасных даследчыкаў, якія робяць важныя адкрыцці і работы. Слухайце «Рацыйны мікрафон» з удзелам Станіслава Шушкевіча ў нядзелю а 19:30 беларускага часу, у Польшчы на гадзіну раней. Паўтор праграмы а 15:10 па беларускім часе кожную сераду, у Польшчы на гадзіну раней.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/stanislau-shushkevich-kiravats-navukaj/

14.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты