Навіны

Дапрацаваны дэкрэт аб дармаедах выклікаў новую хвалю незадаволенасці

 Па дапрацаваным дэкрэце працаздольныя, незанятыя ў эканоміцы, павінны аплочваць паслугі камунальшчыкаў у павышаным памеры. Павышэнне аказалася даволі высокім, як паказалі лічбы за падагрэў гарачай вады. Напрыклад, для жыхаркі Гомеля Марыі Тарасенка, гэтая сума павялічылася на 550 адсоткаў, кажа сябра праваабарончага цэнтра “Вясна”, прававы інспектар прафсаюза РЭП Леанід Судаленка:

– З восені, менавіта з 1 кастрычніка бягучага года яшчэ падаражае ацяпленне ды газазабеспячэнне. І калі гэтыя яшчэ дзве опцыі падаражаюць зноў жа ў пяць з паловай разоў, то тады ні адзін сямейны бюджэт працаздольных, якіх занеслі ў гэты спіс так званых дармаедаў, не здольны вытрымаць.

Паводле Леаніда Судаленка, яшчэ сямі беспрацоўным ён дапамог напісаць скаргі аб незаконным унясенні іх у спіс дармаедаў. Усе скаргі задаволены па самых нязначных падставах. На думку Судаленка, самым разумным было б пакласці дэкрэт пад сукно і забыць пра яго.

 Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/dapratsavany-dekret-ab-darmaedakh-vykl/

23.07.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Відэа

праваабарончыя сайты