Навіны

Мінпрыроды падтрымала ініцыятыву праваабаронцы

Яшчэ ў далёкім 1993 годзе ў Смаргоні пачалі будаваць вадаём на рацэ Гервятка ў раёне вуліцы Кірава. Потым на 9 гадоў пра аб’ект забыліся. У 2003 годзе з нагоды святкавання 500-годдзя горада работы аднавіліся. Але зрабіць да юбілею будаўнікі не паспелі, а таму фінансаванне зноў было спынена. На гэты раз канчаткова. Такім чынам, аб’ект будуецца ўжо 26-ты год (!).
З гэтай нагоды праваабаронца са Смаргоні Алесь Дзергачоў звярнуўся ў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з прапановай скаардынаваць дзейнасць органаў улады па забеспячэннb заканчэння будаўніцтва вадаёма.
У адказе ад 29.07.2019 намеснік міністра Андрэй Хмель паведаміў, што міністэрства падтрымлівае ініцыятыву ў рамках Дзяржаўнай праграмы “Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў”.  З гэтай нагоды яно звярнулася ў Смаргонскі райвыканкам з прапановай разгледзець магчымасць уключэння мерапрыемстваў па будаўніцтве вадаёма на рацэ Гервятка у пералік рэгіянальных мерапрыемстваў, што зацвярджаюцца мясцовым Саветам дэпутатаў.
Ці будзе райвыканкам наступную чвэрць стагоддзя мірыцца з даўгабудам, які перажыў кіраванне ці не чатырох старшыняў выканкамаў горада і раёна? На гэта пытанне заяўнік чакае адказу ад сённяшняга кіраўніка раённай “вертыкалі” Генадзя Харужыка.

Слова за Смаргонскім райвыканкамам.

03.08.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты