Навіны

Алег Трусаў: Улады прынцыпова не адкрываюць у гарадах беларускія школы

У мінулым навучальным годзе ў Беларусі вучыліся па-беларуску толькі 9,7 % вучняў першых класаў. І гэтая лічба з кожным годам скарачаецца. Чатыры гады таму доля першакласнікаў, якія вучыліся па-беларуску, складала 12 %. 

Былы старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў, якому сёння, дарэчы, споўнілася 65 гадоў, тлумачыць гэтыя лічбы змяншэннем колькасці сельскага насельніцтва:

– Па-першае, выміраюць вёскі. Бо яшчэ пры бальшавіках у часы Хрушчова былі закрыты ўсе беларускамоўныя гарадскія школы. І беларуская мова была толькі ў вёсцы. І зараз у вёсках моладзі няма, таму закрываюцца школы перш-наперш беларускамоўныя, бо проста няма дзяцей. У гарадах улады прынцыпова беларускамоўныя школы не адкрываюць.

Па словах Алега Трусава, прэстыж беларускамоўнай адукацыі мог бы падвысіць беларускамоўны ўніверсітэт, але на такі крок улады ісці пакуль не жадаюць:

– Не адкрываюць беларускамоўных універсітэтаў. Таму што, калі я падымаў гэтае пытанне не так даўно, і зрабілі апытанне ўніверсітэтаў, 25 універсітэтаў Беларусі ўладам паведамілі – будзе загад, зможнам перайсці на беларускую мову. 25, а ўсяго ўніверсітэтаў 50 з хвосцікам. І палова адказала, што яны ў стане арганізаваць працэс па-беларуску, дайце загад. Загада няма.

На пытанне, чаму ў той жа Украіне засілле рускай мовы не адчуваецца настолькі істотна, Алег Трусаў адказаў, што і ў Кіеве, Адэсе ці Харкаве не ахвоча размаўляюць па-украінску. Той жа прэзідэнт Зяленскі таксама больш карыстаецца расейскай мовай. Па словах Алега Трусава, менавіта з-за мовы наша паўднёвая суседка страціла Крым і Данбас. Але ўсё ж галоўнае дасягненне ўкраінцаў, што чыноўнікі ці вайскоўцы абавязаныя ведаць украінскую мову, якая з’яўляецца адзінай дзяржаўнай яшчэ з 1991 года.



07.08.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты