Навіны

Для беларускамоўных ніякіх выбараў няма?

Арыгінальна асвятляюць новую выбарчую кампанію на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму. У расейскамоўнай версіі сайту ёсьць адпаведны банер і інфармацыя пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў. Змешчаны і адпаведны ўказ начальніка дзяржавы і інфармацыя пра выбарчыя акругі.

А вось у беларускамоўнай версіі галоўнага ўладнага сайту вобласці "выбараў" няма ўвогуле. Там па-ранейшаму вісяць банеры з тэкстамі "Да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў засталося..." і "Да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў засталося...". 

На сайце Гарадзенскага гарвыканкаму інфармацыя пра выбарчыя акругі пададзеная таксама толькі ў расейскамоўнай версіі сайту. У беларускамоўнай версіі ёсць выбарчы банер (але па-расейску!), але інфармацыі пра акругі няма.

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты