Навіны

У Гародні на кіроўцаў будуць вучыць людзей з інваліднасцю

Такога рашэння праз петыцыю дамогся гарадзенец Аляксей Лук’янчык.

Хлопца выклікалі на адмысловую сустрэчу, дзе з ім паразмаўляў кіраўнік Упраўлення па працы і занятасці Гарадзенскага гарвыканкама:

– Старшыня ўпраўлення казала, што яна асабіста, мэр і гарвыканкам лічаць, што гэта важнае пытанне. Сапраўды важнае, сапраўды яго трэба неяк вырашаць. Яны сказалі, што пакуль такіх сродкаў горад не можа даць.

Ён за тое, каб у Гародні з’явіўся адмысловы аўтамабіль для людзей з інваліднасцю:

– Камбінаты знаходзяцца пад Міністэрствам транспарту. Яны звярнуліся ў камісію па справах інвалідаў Беларусі, каб гэта камісія звярнулася з хадатайствам у Міністэрства транспарту, каб тыя выдзелілі сродкі на пакупку аўтамабіля. Ідэя спадабалася. На першы час хаця б адзін аўтамабіль на краіну. Па нейкім графіку ён будзе курсаваць па абласных гарадах – два месяцы ў Гародні, два месяцы ў Берасці і г. д.

Хлопец спадзяецца, што аўтамабілем для навучання можна будзе скарыстацца ў хуткім часе.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/u-garodni-na-kiroutsau-buduts-vuchyts-lyu/

13.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты