Навіны

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека.

Час выбараў:  У Мінску 8 жніўня быў прэзентаваны старт кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Яе каардрынатары Алег Гулак (Беларускі Хельсінкскі камітэт) і Уладзімір Лабковіч (ПЦ “Вясна”) распавялі, якім чынам будзе праходзіць новае незалежнае назіранне за Парламенцкімі выбарамі.

Каментар: Гомельскі абласны суд пацвердзіў высылку з краіны грамадзяніна Расіі Уладзіміра Траўтэра. Негледзячы на від на жыхарства, расеец быў высланы на пяць гадоў ў інтарэсах “грамадскага парадку” (мужчына меў некалькі адміністрацыных  парушэнняў, такія як язда на возе без флікера і размова па мабільніку за рулём). Гэта не першы выпадак, калі грамадзянаў іншых краін высылаюць за нязначныя парушэнні, негледзячы на тое, што ў Беларусі ў іх застаецца сям’я, дом і праца. Некалькі чалавек скончыла жыццё самагубствам. Праваабаронца Андрэй Стрыжак аналізуе існуючую сітуацыю і выказвае свае меркаванне, чаму так адбываецца.

Каментар эксперта: Сяргей Драздоўскі, дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю, распавядае, што такое ідэя даступнасці і чаму яна датычыцца ўсіх жыхароў краіны.

У музычных паўзях — кампазіцыі ў выкананні Naka.

 

http://spring96.org/be/news/93685

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты