Навіны

Мікалая Саляніка пазбавілі сяброўства ў АГП

Нечаканасцю для гарадзенскіх актывістаў стала адхіленне ад пасады і пазбаўлення партыйнага сяброўства старшыні абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Мікалая Саляніка.

Мясцовы лідар партыі вядомы актыўным удзелам у вулічных акцыях. Кажа Мікалай Салянік:

– Самі ведаюць, што гэта парушэнне статуту, што гэта незаконна, што гэта няправільна. Як адзін мой лепшы сябар сказаў: „Мы ўсё роўна сацыяльныя жывёліны”. Была гарадская і абласная рады скліканы, на гарадской радзе з трох чалавек маё далучэнне да БНК падтрымалі тры, з абласной з сямі – шэсць падтрымалі.

Нагодай для вызвалення з пасады старшыні было тое, што ён пры падтрымцы гарадзенскай гарадской і абласной радаў АГП узначаліў мясцовую структуру Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу паралельна з партыйнай. Менская арганізацыя АГП палічылі гэта непрымальным.

Пасля таго, як у Менску было прынята гэта рашэнне, мясцовыя партыйцы, чальцы Радаў вобласці і горада, не ўхвалілі рашэння адносна Мікалая Саляніка. Пазбаўлены партыйнай пасады ў АГП палітык застанецца чальцом гарадзенскага Беларускага Нацыянальнага Кангрэса.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/mikalaya-salyanika-pazbavili-syabroust/

13.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Верасень 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Відэа

праваабарончыя сайты