Навіны

Усе ў Высокае

Да доб­ра­га хут­ка пры­вы­ка­еш. Та­кія дум­кі на­ту­раль­ным чы­нам ле­зуць у га­ла­ву, ка­лі ў апош­нім ча­се прый­ш­ло­ся мне пе­ра­ся­каць мя­жу праз па­гра­ніч­ны пе­ра­ход По­лаў­цы — Пяш­чат­ка, што ў Ча­ром­хаў­скай гмі­не. Зма­дэр­ні­за­ва­ны ў апош­ніх га­дах пе­ра­ход на фо­не ін­шых паг­ран­пе­ра­хо­даў у Куз­ні­цы ці Баб­роў­ні­ках зда­ец­ца вель­мі ўтуль­ным і спа­кой­ным. Зра­зу­ме­ла, гэ­та толь­кі пер­шыя ўра­жан­ні. Бо, як здаў­на вя­до­ма, на мя­жы ні­чо­га не­вя­до­ма, ап­ра­ча ад­на­го, што ты там ста­но­віш­ся па­кор­лі­вым і пас­лух­мя­ным пра­сі­це­лем у ад­но­сі­нах да ўсіх служ­боў­цаў, якіх суст­ра­ка­еш на сва­ёй да­ро­зе. Та­му пры доб­рым шан­ца­ван­ні мож­на абяр­нуць у два ба­кі з Гай­наў­кі ў Вы­со­кае і на­зад праз тры-ча­ты­ры га­дзі­ны, але і звы­чай­на за­сес­ці ў ча­кан­ні і на дзе­сяць га­дзін, бо, на­пры­клад, па­ве­сіў­ся ін­тэр­нэт. А без ад­соч­ван­ня і быц­ця ў се­ці­ве ча­ла­ве­ку про­ста за­раз не пра­су­нуц­ца праз мя­жу. Та­му час ча­кан­ня мож­на са­бе аб­лег­чаць раз­мо­ва­мі ўсіх з усі­мі. Ад­нак тыя, хто мае сва­бод­ны цэ­лы дзень, па­тра­піць так звес­ці га­дзі­ны пе­ра­ся­кан­ня мя­жы, што з вя­лі­кім праў­да­па­да­бен­ствам мо­жа та­бе зда­вац­ца, што ты про­ста па­ехаў на­ве­даць сва­іх зна­ё­мых і, не за­над­та спя­ша­ю­чы­ся, ат­ры­маў яш­чэ за­да­валь­нен­не ад зроб­ле­ных пры на­го­дзе па­ку­пак.

Але да­вай­це па чар­зе і без чэр­гаў. Са­май вя­лі­кай па­куль пе­ра­ва­гай пе­ра­хо­да ў По­лаў­цах з’яў­ля­ец­ца ад­сут­насць аў­та­фу­раў. Аг­ра­мад­ныя гру­за­выя ма­шы­ны і даў­жэз­ныя іх чэр­гі — не­ад’­ем­нае ві­до­віш­ча на ўсіх пра­пуск­ных пун­к­тах на ўсход­няй мя­жы Поль­ш­чы, Літ­вы і Ук­ра­і­ны. А тут толь­кі лег­ка­вуш­кі. Ад­нак што і раз з’яў­ля­юц­ца чут­кі быц­цам ма­дэр­ні­за­ва­ная да­ро­га з Бель­ска аж да са­мой мя­жы мае па­цяг­нуць сю­ды за са­бой рух аў­та­фу­раў. А гэ­та­га тут ніх­то не хо­ча, бо да­гэ­туль на гэ­тым паг­ран­пе­ра­хо­дзе свае лю­дзі і па­рад­кі. Ані­я­кія тут кан­т­ра­бан­ды­сты, але за­ко­на­пас­лух­мя­ныя гра­ма­дзя­не, у тым лі­ку і па­ва­жа­ныя ўсі­мі мяс­цо­выя свец­кія лю­дзі, ду­хоў­ныя, са­маў­ра­да­выя элі­ты паў­д­нё­вай част­кі на­ша­га ва­я­вод­ства. Ме­на­ві­та, як га­во­раць не­ка­то­рыя наг­ля­даль­ні­кі мя­жы, мяс­цо­выя па­лі­ты­кі, ка­лі хо­чуць ат­ры­маць пе­ра­мо­гу, усе па­га­лоў­на абя­ца­юць, што пас­ля вы­ба­раў сва­ім па­ма­га­тым да­па­мо­гуць у афар­м­лен­ні бяс­плат­ных га­да­вых віз. Бе­ла­ру­ская ві­за ў паш­пар­це з’яў­ля­ец­ца га­ран­там пос­пе­ху ў мяс­цо­вай са­маў­ра­да­вай па­лі­ты­цы. Ці ж не знак ча­су? Улас­нік та­кой ві­зы ад­ра­зу па­вы­шае сваю прэ­стыж­насць і ста­но­віц­ца аб’­ек­там зай­з­д­рас­ці з бо­ку тых, хто не мае та­кой пя­чат­кі ў сва­ім паш­пар­це.

Жы­ха­рам Гай­наў­ска­га, Бель­ска­га і Ся­мя­тыц­ка­га па­ве­таў паг­ран­пе­ра­ход у По­лаў­цах з’яў­ля­ец­ца па­шы­тым па іх пат­ра­ба­ван­ні і ўяў­лен­ні ак­ном на свет бе­ла­ру­скай рэ­ча­іс­нас­ці. Бо ж ад­ра­зу на іх да­ро­зе пер­шым го­ра­дам, які іх су­стра­кае, гэ­та не ве­лі­ка­ны кштал­ту Га­род­ні, Бе­рас­ця ці ха­ця Ваў­ка­вы­ска, але пра­він­цый­нае, кры­ху сан­лі­вае Вы­со­кае. Для жы­ха­роў Гай­наў­ш­чы­ны, Бель­ш­чы­ны ці Ся­мя­тыч­чы­ны па­быў­ка ў гэ­тым га­рад­ку дае ім маг­чы­масць ад­чу­ван­ня ся­бе як у сва­ёй род­най эка­на­міч­на-эстэ­тыч­най пра­сто­ры. Пе­ра­сек­шы мя­жу, ты па­во­дзіш ся­бе ру­цін­ным чы­нам, так як што­дзень едзеш зай­мац­ца сва­ім спра­ва­мі ў су­сед­няе мя­стэч­ка, дзе мож­на тан­ней на­быць та­ва­ры для не­аб­ход­на­га ка­ры­стан­ня. Ну і яш­чэ тут адзін важ­ны псі­ха­ла­гіч­ны мо­мант у та­кіх па­ез­д­ках. Ты пры­яз­джа­еш у Вы­со­кае яш­чэ з боль­шай мет­ра­по­ліі. Для на­ша­га, бе­ла­ру­ска­га се­ля­ні­на ад­чу­ван­не сва­ёй важ­нас­ці ў якас­ці га­ра­джа­ні­на з’яў­ля­ла­ся ці ж не ад­ным з важ­ней­шых эле­мен­таў цы­ві­лі­за­цый­на­га ро­сту і год­нас­ці ча­ла­ве­ка пос­пе­ху.

Тут не трэ­ба ба­яц­ца ты­сяч ма­шын як на ву­лі­цах аб­лас­ных ці ва­я­вод­скіх га­ра­доў. Доб­ра ве­даю мно­гіх гай­на­вян і бяль­ш­чан, якія, пры­е­хаў­шы ў Бе­ла­сток, на Дай­лі­дах, прад­мес­ці го­ра­да, ста­ві­лі свае ма­шы­ны, каб да­лей зай­мац­ца сва­і­мі спра­ва­мі на га­рад­скім тран­с­пар­це. Пра­ві­лы да­рож­на­га ру­ху і сет­ку тан­ных крам рас­п­ра­цу­еш тут ужо праз дзве па­ез­д­кі. Па­чы­на­еш та­ды ад­чу­ваць і па­во­дзіць ся­бе больш упэў­не­на. Бо ж ты пры­е­хаў па­кі­нуць тут свае цяж­ка за­роб­ле­ныя гро­шы. А іх аж не так і мно­га ў пры­пуш­чан­скім све­це. Шка­да толь­кі, што пер­шы­мі сло­ва­мі, якія пры­хо­дзіц­ца заў­сё­ды слу­хаць на мя­жы ад бе­ла­ру­скіх па­меж­ні­каў і мыт­ні­каў, з’яў­ля­ец­ца ма­гут­нае «здрав­ствуй­те» за­мест «доб­ры дзень». І тое ж са­мае ў Вы­со­кім. Дзе ж тая Бе­ла­русь? — пы­та­юц­ца не­ка­то­рыя ў сва­іх дум­ках. Абы хут­чэй ата­ва­рыц­ца і да на­ступ­най па­ез­д­кі ў тан­ней­шыя мес­цы Вы­со­ка­га.

Яў­ген ВА­ПА

15.08.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты