Навіны

Літва рыхтуецца да запуску Астравецкай АЭС – выдатковае вялікія грошы на ёд

Рыхтуючыся да адкрыцця Астравецкай АЭС у Беларусі, урад Літвы абяцае ў бліжэйшы час прыняць рашэнне аб тым, як фінансаваць куплю ёду ў таблетках, які выкарыстоўваюць у выпадку ядзернай аварыі для абароны арганізму ад уздзеяння радыяцыі, паведамляе Delfi.

«Міністэрства аховы здароўя ў рамках сваёй кампетэнцыі прыклала ўсе намаганні для забеспячэння жыхароў Літвы ёдам у таблетках – пошуку пастаўшчыкоў, узгаднення тэрмінаў пастаўкі, колькасці, канкрэтнай упакоўкі і гэтак далей. Урад вызначыцца з крыніцай фінансавання ў бліжэйшы час і зможа працягнуць працэс закупак», – паведаміла ўрадавая канцылярыя.

Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, з пастаўшчыком была дасягнутая дамоўленасць аб тым, што неабходную колькасць ёду ў таблетках можа быць дастаўлена ў Літву на працягу аднаго месяца. Таблеткі планавалася распаўсюдзіць сярод насельніцтва да пачатку працы электрастанцыі гэтай восенню. Раней было абвешчана, што будзе закуплена больш за 4 мільёны доз ёду ў таблетках, першапачаткова для распаўсюджвання сярод тых, хто знаходзіцца бліжэй да электрастанцыі на мяжы краіны. На гэта плануецца вылучыць каля 900 тысяч еўра.

«Чакаецца, што лекі будуць дастаўлены ў Літву своечасова», – сказалі ў міністэрстве. Муніцыпалітэт Вільнюса па ўласнай ініцыятыве ўжо набыў каля 2 тысяч доз ёду ў таблетках, якія, у выпадку радыяцыйнай пагрозы, будуць перададзены муніцыпальным служачым.

delfi.lt

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/litva-rykhtuetstsa-da-zapusku-astravetsk/

17.08.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты